Государственное Учреждение культуры

Слонимский районный центр культуры

  • Увеличить размер шрифта
  • Размер шрифта по умолчанию
  • Уменьшить размер шрифта
Home Отдел ремёсел и традиционной культуры
ОТДЕЛ РЕМЁСЕЛ И ТРАДИЦИОННОЙ КУЛЬТУРЫ


"СВЕТ ЗАХАПЛЕННЯЎ!"

E-mail Печать PDF

СВЕТ ЗАХАПЛЕННЯЎ!

Раённы агляд-конкурс аматарскіх аб’яднанняў у Слонімскім раённым цэнтры культуры працягваецца. Сёння ўдзельнікі аматарскага аб’яднання “Спадчына” аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры прадставілі фальклорную праграму “Вясновы цыкл абрадавых святаў”. Разам з гледачамі яны гукалі вясну і майстравалі саламяных птушак-вяснянак.

 

 

Обновлено 28.02.2025 12:24
 

"Часоў злучаная ніць"

E-mail Печать PDF
ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
ТРАДЫЦЫЙНЫ КАЛЕЙДАСКОП
У рамках рэалізацыі раённага праекта "Культурную спадчыну продкаў зберагаем разам!" майстры аддзела рамёстваў правялі "ТРАДЫЦЫЙНЫ КАЛЕЙДАСКОП" "Часоў злучаная ніць" для вучняў пачатковых класаў ДУА "Новадзевяткавіцкая Сярэдняя школа Слонімскага раёна".
Падчас мерапрыемства дзеці ўбачылі выстаўку творчых вырабаў майстроў аддзела раместваў, прысвечаную 85-годдзю стварэння Слонімскага раёна, даведаліся пра багатую культурную спадчыну і таленавітых майстроў раёна.
Для вучняў былі праведзены майстар-класы па аплікацыі саломкай, мастацкім роспісе, карункапляценні і саломапляценні.
Прыемна адзначыць, што дзеці былі ўражаны і шчыра зацікаўлены творчай дзейнасцю і вырабамі традыцыйнага мастацтва.

 

 

Обновлено 27.02.2025 14:30
 

"майстар-клас па аплікацыі саломкай"

E-mail Печать PDF
ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
Для вучняў 4 "А" класа Сярэдняй школы № 2 г. Слоніма спецыялісты аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры правялі майстар-клас па аплікацыі саломкай.
Некалі вырабы з саломкі выкарыстоўваліся паўсюдна.
У нашыя дні саламяныя вырабы з'яўляюцца творамі мастацтва і непаўторнымі сувенірамі, якія сведчаць аб высокім ўзроўні майстэрства беларускіх саломапляцельшчыкаў і майстроў аплікацыі саломкай.

Далучаемся да традыцыйнай культуры!
 

 

Обновлено 24.02.2025 16:57
 

"Рамёствы Слонімшчыны"

E-mail Печать PDF
ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
У рамках дня адчыненых дзвярэй спецыялісты Слонімскага аддзела рамёстваў правялі прафарыентацыйнае мерапрыемства "Рамёствы Слонімшчыны".
Майстры пазнаёмілі вучняў 11-х класаў ДУА "Сярэдняя школа №5 г.Слоніма" з экспазіцыямі выставачнай залы "Ад мінулага да сучаснага", прадэманстравалі майстар-класы: па выцінанцы, дэкаратыўнаму роспісу, ткацтве габелена, аплікацыі саломкай.
З вуснаў маладога спецыяліста - выпускніцы Установы адукацыі "Гродзенскі дзяржаўны каледж мастацтваў" Марыі Зелянко, дзеці даведаліся пра спецыяльнасць "аб'ёмны дызайн" і перспектывы працы ў гэтым прафесійным накірунку.
Наведванне Слонімскага аддзела рамёстваў і ўдзел у майстар-класах дазволіў вучням зразумець спецыфіку працы майстроў народнай творчасці і адчуць значнасць творчай прафесіі.

 

ФОТААГЛЯД 

Обновлено 21.02.2025 15:31
 

"Ад мінулага да сучаснага"_20.02

E-mail Печать PDF
ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
Для дзяцей 3 "Б" класа Сярэдняй школы №2 г.Слоніма спецыялістамі аддзела рамёстваў была праведзена інтэрактыўная праграма "Ад мінулага да сучаснага".
Падчас мерапрыемства дзеці даведаліся, як жылі нашы продкі, паўдзельнічалі ў майстар-класах, убачылі працэс ткацтва на кроснах, калекцыі работ сучасных майстроў Слонімшчыны, якія зроблены ў разнастайных тэхніках: роспіс па тканіне і шкле, разьба па дрэве, вышыўка і мастацкая кераміка, саломапляценне і аплікацыя саломкай, ткацтва пояса і габелена, спіральнае пляценне з травы, выраб традыцыйнай лялькі і тэкстыльных сувеніраў.
А яшчэ дзеці павесяліліся ў пазнавальных гульнях і самыя актыўныя атрымалі сувеніры ручной работы!

 

 

Обновлено 21.02.2025 14:14
 

"Цеставая фантазія"

E-mail Печать PDF
ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
Для дзяцей выхаваўча-аздараўленчага лагера "Брыганціна" Сярэдняй школы №8 спецыялісты Слонімскага аддзела рамёстваў правялі майстар-класы па лепцы з салёнага цеста "Цеставая фантазія".
Дзеці з задавальненнем працавалі з пластычным матэрыялам і ў выніку зляпілі цудоўнага анёлка.

 

БОЛЬШ ФАТАГРАФІЙ 

 

Обновлено 18.02.2025 16:16
 

"Ад мінулага да сучаснага"_17.02

E-mail Печать PDF
ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
Для вучняў 2-х класаў Сярэдняй школы №2 г.Слоніма спецыялісты аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры правялі інтэрактыўную праграму "Ад мінулага да сучаснага".
Падчас экскурсіі дзеці ўважліва разглядалі экспанаты этнакутка і з вялікай ахвотай паўдзельнічалі ў майстар-класах па размінанні саматканага льнянога палатна поцягам і навіванні ніткі на цэўку.
Упершыню ўбачылі старажытныя кросны і працэс ткацтва на іх.
Калекцыі работ сучасных майстроў Слонімшчыны вельмі ўразілі юных наведвальнікаў.
Акрамя таго дзеці паспаборнічалі ў пазнавальных гульнях і самыя кемлівыя атрымалі сувеніры ручной работы.

 

 

Обновлено 18.02.2025 16:03
 

"ПЕРАСОЎНАЯ ВЫСТАЎКА"

E-mail Печать PDF
ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ: ПЕРАСОЎНАЯ ВЫСТАЎКА
У рамках рэалізацыі раённага праекта "КУЛЬТУРНУЮ СПАДЧЫНУ ПРОДКАЎ ЗБЕРАГАЕМ РАЗАМ!", майстры Слонімскага аддзела рамёстваў арганізавалі перасоўную выстаўку народных мастацкіх рамёстваў "Жывая ніць традыцый" у філіяле "Сурынскі цэнтр культуры" для вучняў Рахавіцкай сярэдняй школы Слонімскага раёна.
Падчас мерапрыемства дзеці даведаліся аб традыцыйнай культуры Слонімшчыны, элементах нематэрыяльнай культурнай спадчыны і накірунках дзейнасці аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры.
Таксама ўбачылі калекцыі работ майстроў і прынялі ўдзел у майстар-класах па аплікацыі саломкай, вышыўцы, мастацкім роспісе, выцінанцы.
Дзеці змаглі дакрануцца да традыцыйнай культуры нашых продкаў!

 

 

Обновлено 13.02.2025 00:36
 

"Захаванне і пераемнасць традыцый ганчарства"

E-mail Печать PDF
ЯДНАЕМСЯ РАМЕСТВАМІ
Майстар Слонімскага аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры Юліана Васюхоўская прымае ўдзел у семінары-практыкуме "Захаванне і пераемнасць традыцый ганчарства"які праходзіць на базе Цэнтра народнай творчасці і рамёстваў у г.п. Копысь Аршанскага раёна.
З даўніх часоў Копысь лічыўся буйным ганчарным цэнтрам і быў знакаміты вырабам унікальнай "копысскай кафлі" для аздаблення печы.
Праграма семінара вельмі насычаная: знаёмства з дзейнасцю ўстановы культуры і накірункамі рамёстваў, якія развіваюцца на Копысскай зямлі, лекцыя пра ганчарства Віцебшчыны, але найбольшая ўвага надаецца практычнай частцы - майстар-класам.
Спецыялісты Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра і майстры Цэнтра народнай творчасці прадэманстравалі тэхналогію падглазурнага роспісу, падзяліліся сакрэтамі ручной лепкі з гліны, асаблівасцямі шлікернага ліцця і, асноўнае, праца за ганчарным кругам.
Удзельнікі семінара змаглі абмяняцца вопытам і павысіць узровень свайго майстэрства працы з глінай.
 



 

 

Обновлено 08.02.2025 20:36
 

"Пра беларускую культуру праз майстар-класы"

E-mail Печать PDF
ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
Для вучняў 2 "Б" і 1 "А" класаў Сярэдняй школы № 2 г. Слоніма спецыялісты аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры правялі майстар-класы па дэкаратыўным роспісе і лепцы з салёнага цеста.
Падчас мерапрыемства дзеці больш даведаліся пра беларускую культуру, пра захапляльны свет традыцыйных і сучасных відаў творчасці, стварылі цудоўныя вырабы.
 

     БОЛЬШ ФАТАГРАФІЙ

Обновлено 04.02.2025 08:45
 

"КОЦІК"

E-mail Печать PDF
ФОТАФАКТ
"КОЦІК"
Спецыялісты Слонімскага аддзела рамёстваў правялі майстар-клас па лепцы з салёнага цеста "Коцік" для вучняў 3 "Г" класа ДУА "Сярэдняя школа №8 г.Слоніма".
Дзеці з задавальненнем працавалі з пластычным цестам і зрабілі прыгожыя сувеніры.

 

 

 

 

Обновлено 24.01.2025 16:58
 


Страница 11 из 38

Главное меню

Счетчик посещений

 

Кто на сайте

Сейчас 723 гостей онлайн

Поиск

Выбор языка