Слонімскі аддзел рамёстваў далучыўся да агульнаабласной акцыі "ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ: вучымся разам з бацькамі". Урамках акцыі для ўдзельнікаў дзіцячых гурткоў "Беларуская лялька", "Лянок", "Залатая саломка" і іх бацькоў, майстры аддзела правялі майстар-класы па традыцыйных накірунках творчасці: дэкаратыўнаму роспісу "Агоўскія матывы" і выцінанцы "Дрэва жыцця". Рознакаляровыя закладкі для кніг і паштоўкі атрымаліся вельмі яркімі і прыгожымі, а эмоцыі ўдзельнікаў - радаснымі і прыемнымі.
НЕМАТЭРЫЯЛЬНАЯ КУЛЬТУРНАЯ СПАДЧЫНА Выстаўку "Нематэрыяльная культурная спадчына Слонімшчыны" наведалі вучні СШ №3, СШ №4 г.Слоніма і грамадзяне сталага ўзросту ДУ "Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Слонімскага раёна".
Обновлено 11.10.2024 20:57
"Агоўскія матывы"
11.10.2024 20:46
Администратор
ФОТАФАКТ
ПА ШЛЯХУ ТВОРЧАСЦІ ДА ПОСПЕХУ Майстры аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры правялі майстар-клас па дэкаратыўнаму роспісу для вучняў 2 "Б" класа СШ № 3 г. Слоніма. Цудоўная кветкавая кампазіцыя "Агоўскія матывы" ва ўсіх дзяцей атрымалася яркай і маляўнічай. Паштоўка, якая зроблена творчымі намаганнямі юных мастакоў, стане прыемным сувенірам да Дня маці.
Обновлено 11.10.2024 20:48
"Жывая ніць традыцый"_09.10
09.10.2024 16:45
Администратор
ЛЮДИ. СОБЫТИЯ. ФАКТЫ.
ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
У рамках рэалізацыі раённага праекта
"КУЛЬТУРНУЮ СПАДЧЫНУ ПРОДКАЎ
ЗБЕРАГАЕМ РАЗАМ!" для дзяцей Сянькоўшчынскай
сярэдняй школы Слонімскага раёна спецыялістамі
аддзела рамёстваў была арганізавана перасоўная
выстаўка "Жывая ніць традыцый".
Падчас мерапрыемства дзеці даведаліся аб традыцыйнай
культуры Слонімшчыны, элементах нематэрыяльнай
культурнай спадчыны і накірунках дзейнасці аддзела
рамёстваў і традыцыйнай культуры.
Таксама ўбачылі калекцыі работ майстроў і прынялі ўдзел
У рамках рэспубліканскай акцыі "Павага.Клопат.Адказнасць" і дэкады "Залаты узрост", прысвечанай Дню сталых людзей, у Слонімскім аддзеле рамёстваў адбылося адкрытае паседжанне аматарскага аб'яднання "Спадчына". У творчай гасцёўні ўшаноўвалі юбіляраў "залатога ўзросту" – таленавітых майстроў Слоніма, удзельнікаў аматарскага аб'яднання "Спадчына". Песні ад артыстаў сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва, энергічныя танцы, майстар-клас па вырабе міні-букета «Водар лета», падарункі, шмат добрых слоў і сардэчныя віншаванні – усё было прысвечана дарагім юбілярам.
ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ: МОЛАДЗЬ І НОСЬБІТЫ Выстаўку "Нематэрыяльная культурная спадчына Слонімшчыны" наведалі вучні 3 "В" класа ДУА "СШ №9" і вучні 2-х і 3-х класаў ДУА "Гімназія №1 г. Слоніма". Самабытная культура Слонімшчыны вельмі зацікавіла падрастаючае пакаленне: дзяцей уразілі калекцыі работ носьбітаў НКС па саломапляценні і аплікацыі саломкай, выцінанцы, а таксама каляндарна-абрадавае печыва - вясельны каравай. Запрашаем усіх наведаць выстаўку!
У межах рэспубліканскай акцыі "Павага, клопат, адказнасць" і раённай дэкады "Залаты ўзрост", прысвечанай Дню сталых людзей, для грамадзян сталага ўзросту аддзялення дзённага знаходжання ДУ "Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Слонімскага раёна" і вучняў СШ №5 г.Слоніма спецыялістамі аддзела рамёстваў і носьбітам элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны "Беларускае мастацтва выцінанкі" Людмілай Руткоўскай быў праведзены майстар-клас па выцінанцы. Імкненне да творчасці аб'ядноўвае пакаленні: і старэйшыя і малодшыя з цікавасцю спазнаюць сакрэты майстэрства ажурнага вырэзвання з паперы. Імкненне да творчасці аб'ядноўвае пакаленні: і старэйшыя і малодшыя з цікавасцю спазнаюць сакрэты майстэрства ажурнага вырэзвання з паперы. Сучасная выцінанка адрозніваецца разнастайнай тэматыкай, тэхнікай выканання, аўтарскімі рашэннямі, але заўсёды арыентуецца на народныя традыцыйныя матывы. Творчая сустрэча была цікавай і змястоўнай: кожны ўдзельнік самастойна стварыў цудоўную паштоўку "Роднае поле".
ПА ШЛЯХУ ТВОРЧАСЦІ ДА ПОСПЕХУ Пазнавальны і цікавы майстар-клас па аплікацыі саломкай "Каласок"правялі спецыялісты Слонімскага аддзела рамёстваў для ўдзельнікаў гуртка народнай традыцыйнай культуры "Гамонка беларуская" аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян сталага ўзросту ДУ "Цэнтр сацыяльнага абслугоўванн я насельніцтва Слонімскага раёна". У гэтыя верасеньскія дні выява каласочка сімвалічная – яна звязана са сканчэннем жніва, пасля якога надыходзіць час для адпачынку. Пад кіраўніцтвам майстроў удзельнікі майстар-класа асвойвалі няпростую тэхніку "аплікацыя саломкай" і стваралі цудоўныя закладкі з раслінным арнаментам.