КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ На прадпрыемстве ААТ "Слонімскі мясакамбінат" для работнікаў вытворчасці спецыялістамі Слонімскага аддзела рамёстваў была арганізавана перасоўная выстаўка "Жывая ніць традыцый". На выстаўцы дэманстраваліся беларускія ручнікі, работы ў тэхніцы "аплікацыя саломкай", калекцыя лялек у традыцыйных строях, тэкстыльныя буслы ў беларускім адзенні, сувеніры ручной работы - усё гэта прыемна ўразіла наведвальнікаў мерапрыемства. Акрамя таго, былі прадэманстраваны майстар-класы па выцінанцы, аплікацыі саломкай, дэкаратыўнаму роспісу. Працягваем зберагаць культурную спадчыну продкаў разам!
ПА ШЛЯХУ ТВОРЧАСЦІ ДА ПОСПЕХУ У рамках адкрытага паседжання аматарскага аб'яднання "Спадчына" адбылася творчая сустрэча "Казачныя цацкі" з майстрам па вырабе цацак з фетра Юліяй Мікалаеўнай Базан. Стварэннем цацак і тэкстыльных развіваючых кніг майстар пачала займацца, калі з'явіліся ўласныя дзеці. Усе работы Юліі Мікалаеўны функцыянальныя і прызначаны для развіцця дробнай маторыкі і кагнітыўных здольнасцей малых – дзеці з вялікім захапленнем гуляюць і спазнаюць свет. Падчас мерапрыемства Юлія паказала майстар-клас па вырабе развіваючай цацкі "Совушка". Творчая сустрэча ўразіла прысутных добразычлівасцю, адкрытасцю майстра і яе здольнасцю ствараць дэталёвыя ўнікальныя вырабы.
Для выхаванцаў Дзіцячага сацыяльнага прыюта ДУА "Сацыяльна-педагагічны цэнтр Слонімскага раёна" спецыялістамі аддзела рамёстваў была праведзена інтэрактыўная праграма "Ад мінулага да сучаснага". Падчас экскурсіі дзеці ўважліва разглядалі экспанаты этнакутка і з вялікай ахвотай удзельнічалі ў майстар-класе па размінанні саматканага льнянога палатна поцягам, назіралі як праходзіць працэс ткацтва на кроснах. Калекцыі работ сучасных майстроў Слонімшчыны вельмі ўразілі юных наведвальнікаў. Акрамя таго, дзеці паспаборнічалі ў пазнавальных гульнях і самыя кемлівыя атрымалі сувеніры ручной работы.
ПА ШЛЯХУ ТВОРЧАСЦІ ДА ПОСПЕХУ Майстры Слонімскага аддзела рамёстваў правялі майстар-клас у тэхніцы "дэкупаж" для наведвальнікаў ДУ "Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Слонімскага раёна ". Кожны ўдзельнік мерапрыемства атрымаў шмат карыснай інфармацыі пра "дэкупаж", змог праявіць свае творчыя здольнасці і ў выніку ва ўсіх атрымалася непаўторная алоўніца, зробленая сваімі рукамі.
КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ ДЫПЛОМ І СТУПЕНІ ў другі раз атрымала АЛЕНА МІКАЛАЕЎНА МІХЕД - народны майстар Рэспублікі Беларусь за ўдзел у абласной выстаўцы-конкурсе дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва "РУЧНІК, ЯК ШЛЯХ ЖЫЦЦЯ" у рамках каравай-фэста "Бацькава булка"у г. Свіслач. Майстрыха прадэманстравала калекцыю вышытых ручнікоў "УЗОРЫ РОДНАГА КРАЮ" і паказала майстар-клас па вышыўцы крыжом для гасцей і ўдзельнікаў мерапрыемства. А таксама, Слонімскі аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры арганізаваў выстаўку творчых вырабаў майстроў і ўзнагароджаны ДЫПЛОМАМ за ўдзел у каравай -фэсце "Бацькава булка".
ПА ШЛЯХУ ТВОРЧАСЦІ ДА ПОСПЕХУ Спецыялісты аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры правялі майстар-клас па лепцы з салёнага цеста для выхаванцаў Дзіцячага сацыяльнага прыюта ДУА “Сацыяльна-педагагічны цэнтр Слонімскага раёна”. Некаторыя дзеці з цестам працавалі ўпершыню, таму творчы працэс вельмі захапіў юных майстроў і кожны з задавальненнем стварыў непаўторную кампазіцыю “Цеставая фантазія”.
Обновлено 15.08.2024 08:00
"Часоў злучная ніць"
13.08.2024 09:43
Администратор
ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ
ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
У рамках рэалізацыі раённага праекта "Культурную Спадчыну продкаў зберагаем разам", майстры аддзела рамёстваў правялі ТРАДЫЦЫЙНЫ КАЛЕЙДАСКОП "Часоў злучная ніць", для дзяцей прышкольнага аздараўленчага лагера "Бригантина" ДУА "СШ №8". Праграма традыцыйнайнага калейдаскопа была насычанай і разнастайнай. Майстры арганізавалі: выстаўку народнай творчасці "Цуды з бабулінага куфра"; дэманстрацыю відэароліка "Рамёствы Слонімшчыны"; правялі майстар-класы па народных мастацкіх рамёствах: дэкаратыўнаму роспісу - Зелянко М.У.; вырабе абярэгавай лялькі - Пацынка І.М.; выцінанцы - Васюхоўская Ю.Ю., аплікацыі саломкай - Зелянко А.В., носьбіт практык мастацтва аплікацыі саломкай. інтарэсам і задавальненнем дзеці далучыліся да традыцыйнай культуры нашых продкаў.
Обновлено 13.08.2024 09:45
"Фарбы лета"
13.08.2024 09:38
Администратор
ФОТАФАКТ
ПА ШЛЯХУ ТВОРЧАСЦІ ДА ПОСПЕХУ Майстры Слонімскага аддзела рамёстваў і традыцыйнай
культуры правялі майстар-класы па дэкаратыўнаму роспісу "Фарбы лета" плікацыі саломкай "Кветачка" для дзяцей прышкольнага аздараўленчага лагера "Бригантина" СШ №8
г.Слоніма. Творчае натхненне захапіла дзяцей - ім вельмі спадабаліся прапанаваныя тэхнікі і вынік сваёй плённай працы.
Обновлено 13.08.2024 09:42
"Другое жыццё дрэва"
11.08.2024 19:03
Администратор
ФОТАФАКТ
ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
Персанальную выстаўку "Другое жыццё дрэва" майстра разьбы па дрэве Васіля Грабуна наведалі грамадзяне сталага ўзросту аддзялення дзённага знаходжання ЦСАН Слонімскага раёна. Калекцыі работ майстра прыемна уразілі наведвальнікаў. Яны ўбачылі тэматычныя кампазіцыі, звяроў беларускага лесу і Афрыканскага кантынента, незвычайныя шахматы, фігуры якіх прадстаўлены казачнымі грыбамі. У працы Васіль выкарыстоўвае розныя пароды драўніны: ліпу, ясень, дуб, бук, нават елку і сасну. Дзякуючы такім таленавітым людзям, як Васіль Грабун, традыцыі разьбы па дрэве на Слонімшчыне не будуць страчаны.
"Цеставая фантазія"
11.08.2024 17:32
Администратор
ФОТАФАКТ
ПА ШЛЯХУ ТВОРЧАСЦІ ДА ПОСПЕХУ Майстры Слонімскага аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры правялі майстар-клас па лепцы з салёнага цеста "Цеставая фантазія" для дзяцей прышкольнага аздараўленчага лагера "Галактика" СШ №5 г.Слоніма. Творчае натхненне захапіла дзяцей - ім вельмі спадабалася прапанаваная тэхніка і вынік сваёй плённай працы.