ПА ШЛЯХУ ТВОРЧАСЦІ ДА ПОСПЕХУ Спецыялісты Слонімскага аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры правялі майстар-клас па лепцы з салёнага цеста "Летняя фантазія" для дзяцей прышкольнага аздараўленчага лагера "Звезда" СШ №2 г.Слоніма. Творчае натхненне захапіла дзяцей - ім вельмі спадабалася прапанаваная тэхніка і вынік сваёй плённай працы.
Обновлено 11.07.2024 11:25
"Цікавыя і пазнавальныя майстар-класы"
10.07.2024 11:52
Администратор
ФОТАФАКТ
ПА ШЛЯХУ ТВОРЧАСЦІ ДА ПОСПЕХУ
Спецыялісты Слонімскага аддзела рамёстваў правялі цікавыя
і пазнавальныя майстар-класы па:
выцінанцы паштоўка "Дрэва жыцця" для дзяцей
прышкольнага аздараўленчага лагера "Созвездие"
ДУА "Сярэдняя школа №10 г.Слоніма",
лепцы з салёнага цеста "Летняя фантазія" для дзяцей
Замежная дэлегацыя города Цін'ян правінцыі Ганьсу Кітайскай Народнай Рэспублікі, якую ўзначаліў старшыня Народнай урады Чжоў Цзіцзюнь, наведала выставачную залу "Ад мінулага да сучаснага". Для паважаных гасцей спецыялісты Слонімскага аддзела рамёстваў правялі пазнавальную праграму: - экскурсія па этнакутку; - дэманстрацыя тэхналогіі ткацтва на кроснах; - удзел у майстар-класах па вырабе абярэгавай лялькі, выцінанцы, аплікацыі саломкай.Самабытная традыцыйная культура Беларусі ўразіла замежных наведвальнікаў, шматлікія віды народнай творчасці вызвалі сапраўдную зацікаўленасць. На прыканцы прыемнай сустрэчы абодва бакі абмяняліся традыцыйнымі сувенірамі.
ПА ШЛЯХУ ТВОРЧАСЦІ ДА ПОСПЕХУ Па выніках выстаўкі-конкурса дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва “Вечна жыві і квітней, Беларусь” да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, што праходзіць у выставачнай зале Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці, майстар Слонімскага аддзела рамёстваў Вера Адамаўна Дзевятчанка атрымала дыплом і ўзнагароду ў намінацыі «за крэатыўнае мастацкае мысленне». Сардэчна віншуем і жадаем поспехаў у творчай працы!
Обновлено 08.07.2024 09:06
"Жаданніца"_04.07
05.07.2024 08:36
Администратор
ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ.
ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
Майстры Слонімскага аддзела рамёстваў правялі майстар-клас па вырабе абярэгавай лялькі "Жаданніца"для дзяцей профільнага лагера з дзённым знаходжаннем "Маяк" СШ №8 г.Слоніма. Дзеці і нават настаўнікі з цікавасцю і задавальненнем працавалі над стварэннем народнай лялькі, далучыўшыся да традыцыйнай культуры нашых продкаў. І ў выніку ў кожнага атрымаўся цудоўны абярэг!
Спецыялісты Слонімскага аддзела рамёстваў правялі пазнавальную і цікавую інтэрактыўную праграму "Ад мінулага да сучаснага"для дзяцей прышкольнага аздараўленчага лагера "Улыбка" СШ №3 г.Слоніма.
Майстры Слонімскага аддзела рамёстваў правялі пазнавальную і цікавую інтэрактыўную праграму "Ад мінулага да сучаснага" для дзяцей прышкольнага аздараўленчага лагера "Улыбка" СШ №3 г.Слоніма.
Спецыялісты Слонімскага аддзела рамёстваў правялі творчыя і займальныя майстар-класы па лепцы з салёнага цеста "Летняя фантазія" для дзяцей прышкольнага аздараўленчага лагера "Репетитор" ДУА "Сярэдняя школа №3 г. Слоніма".
Майстры Слонімскага аддзела рамёстваў правялі пазнавальную і цікавую інтэрактыўную праграму "Ад мінулага да сучаснага"для дзяцей прышкольнага аздараўленчага лагера "Юный музыкант" СШ №8 г. Слоніма.
КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ Ў выставачнай зале Слонімскага аддзела рамёстваў адбылася арт-сустрэча "Саламяных спраў майстры"ў рамках адкрытага аматарскага аб'яднання "Спадчына" Федаровіч Тамары Канстанцінаўны і Зелянко Анастасіі Васільеўны – носьбітаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны "Беларускія мастацкія практыкі саломапляцення" з дзецьмі прышкольнага аздараўленчага профільнага лагера "Знаўца" ДУА "СШ №5 г.Слоніма". Дзеці пазнаёміліся з шырокай выстаўкай творчых вырабаў майстроў саломапляцення Слонімшчыны – Федаровіч Т.К., Мароз В.У., Вянскоўскай В.Б. і аплікацыі саломкай - Зелянко А.В.. Актыўна і з цікавасцю паўдзельнічалі ў майстар-класах па вырабе закладак "Зубатка", "Памяць пакаленняў". Мастацкія практыкі работы з саломкай будуць жыць на Слонімскай зямлі, пакуль тут жывуць і працуюць таленавітыя майстры, якія з любоўю і павагай адносяцца да народных традыцый сваіх продкаў і з ахвотай перадаюць свой бясцэнны практычны вопыт моладзі!
Майстры Слонімскага аддзела рамёстваў правялі цікавы і пазнавальны майстар-клас па матывам традыцыйнага агоўскага роспісу - паштоўка "Кветачкі" для дзяцей прышкольнага аздараўленчага профільнага лагера "Словесник" ДУА "Сярэдняя школа №4 імя П.І. Батава г.Слоніма".