Персанальную выстаўку Ларысы Альховік "Восеньскае натхненне" наведалі грамадзяне аддзялення дзеннага знаходжання для інвалідаў Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Слонімскага раёна, а таксама навучэнцы Слонімскага дзяржаўнага медыцынскага каледжа гр.1СБ-2. Габелены, калекцыі работ у тэхніках дэкаратыўнага роспісу па шкле і тканіне, жывапіс вельмі ўразілі наведвальнікаў выстаўкі.Асабліва ўсіх захапілі вырабы ў тэхніцы спіральнага пляцення з травы – многія ўпершыню ўбачылі ёмістасці, якія зроблены ў гэтай тэхніцы.
Обновлено 13.11.2024 08:28
"Сертификат победителю"
04.11.2024 16:25
Администратор
Обновлено 04.11.2024 16:29
"Восеньскае натхненне"_31.10
01.11.2024 08:24
Администратор
ФОТАФАКТ
ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
Персанальную выстаўку Ларысы Альховік "Восеньскае натхненне" наведалі дзеці з прышкольнага аздараўленчага лагера "Созвездие" СШ № 10 г. Слоніма. Калекцыі работ у тэхніках дэкаратыўнага роспісу па шкле і тканіне, жывапісныя палотны, габелены, вязаныя рэчы і вырабы ў тэхніцы спіральнага пляцення з травы – усё гэта ўбачылі наведвальнікі выстаўкі. Дзяцей сапраўды здзівіла тое, што такая разнастайнасць вырабаў зроблена аднім майстрам.
Обновлено 01.11.2024 08:34
"Восеньскае натхненне"_30.10
31.10.2024 09:45
Администратор
ФОТАФАКТ
ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
Вучні прышкольнага аздараўленчага лагера "Галактыка" Сярэдняй школы №5 г.Слоніма наведалі персанальную выстаўку Ларысы Уладзіміраўны Альховік "Восеньскае натхненне". Арыгінальныя калекцыі таленавітага майстра вельмі ўразілі дзяцей і натхнілі на заняткі творчасцю.
Обновлено 31.10.2024 09:48
"Цікавыя і пазнавальныя майстар-класы"
31.10.2024 09:41
Администратор
ФОТАФАКТ
ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
Спецыялісты Слонімскага аддзела рамёстваў правялі цікавыя і пазнавальныя майстар-класы па: выцінанцы, лепцы з салёнага цеста, дэкаратыўнаму роспісу для дзяцей прышкольных аздараўленчых лагераў "Улыбка" ДУА "Сярэдняя школа №3", "Галактика" ДУА "Сярэдняя школа №5", "Умные детки" ДУА "Гімназія №1 г. Слоніма". У выніку плённай працы ў дзяцей атрымаліся паштоўкі, маляўнічыя закладкі, цеставыя кампазіцыі.
Спецыялісты Слонімскага аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры правялі майстар-клас па аплікацыі саломкай для навучэнцаў гр. 1 СБ-2 УА "Слонімскі дзяржаўны медыцынскі каледж". Моладзь вельмі зацікавіла работа з саломкай, усе старанна працавалі і зрабілі сваімі рукамі прыгожую закладку "Кветачкі".
Вучні 3 "Б", 3 "В" класаў Сярэдняй школы №9, а таксама 5 і 9 класаў Сярэдняй школы №8 наведалі персанальную выстаўку Ларысы Уладзіміраўны Альховік "Восеньскае натхненне". Шматлікія калекцыі таленавітага майстра натхнілі дзяцей на заняткі творчасцю.
Спецыялісты Слонімскага аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры правялі майстар-класы па дэкаратыўнаму роспісу для дзяцей прышкольнага аздараўленчага лагера "Галактика" СШ №5 г. Слоніма. Юныя мастакі старанна працавалі над кампазіцыяй па матывах Агоўскага роспісу "Букет" і ў выніку плённай працы ва ўсіх атрымаліся рознакаляровыя паштоўкі.
Вучні 5 "А" класа ДУА "СШ №5 г.Слоніма" наведалі персанальную выстаўку Ларысы Уладзіміраўны Альховік "Восеньскае натхненне". Дзеці пазнаёміліся з дзіўнымі калекцыямі творчых работ мастака і майстра, даведаліся пра ўнікальныя тэхнікі іх выканання і спосабы прымянення ў сучасным свеце.
ПА ШЛЯХУ ТВОРЧАСЦІ ДА ПОСПЕХУ Спецыялісты аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры правялі майстар-клас па дэкупажы для выхаванцаў Дзіцячага сада №9 г. Слоніма. Дзеці з захапленнем працавалі і стварылі цудоўную алоўніцу.
КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ У выставачнай зале "Ад мінулага да сучаснага" адбылося ўрачыстае адкрыццё персанальнай выстаўкі ЛАРЫСЫ АЛЬХОВІК "Восеньскае натхненне". Ларыса Уладзіміраўна сапраўдны мастак і майстар: яна тчэ цудоўныя габелены, стварае чароўныя карціны ў тэхніцы мастацкага роспісу, займаецца жывапісам, робіць незвычайныя вырабы ў тэхніцы спіральнага пляцення з травы, акрамя таго вяжа кручком і на спіцах - калекцыі работ у гэтых тэхніках дэманструюцца на выстаўцы. Ларыса Альховік з задавальненнем дзеліцца сакрэтамі майстэрства з усімі жадаючымі і падчас мерапрыемства прадэманстравала майстар-клас па спіральным пляценні з травы "Збаночак". Запрашаем усіх наведаць выстаўку!