Государственное Учреждение культуры

Слонимский районный центр культуры

  • Увеличить размер шрифта
  • Размер шрифта по умолчанию
  • Уменьшить размер шрифта
Home Отдел ремёсел и традиционной культуры
ОТДЕЛ РЕМЁСЕЛ И ТРАДИЦИОННОЙ КУЛЬТУРЫ


"ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ: ВЫЦІНАНКА"

E-mail Печать PDF
ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ: ВЫЦІНАНКА
На Слонімшчыне носьбітам мастацтва выцінанкі з’яўляецца Людміла Руткоўская.
Гэтым відам творчасці яна займаецца каля 15 гадоў.
Калекцыя работ Людмілы налічвае звыш 60 выцінанак, у якіх майстар увасабляе разнастайныя тэмы: гэта і фальклорныя матывы, і прыгажосць роднага краю, і міфалагічны свет, і сюжэты да рэлігійных святаў.
Непаўторныя вобразы выцінанак з’яўляюцца вынікам самастойных творчых пошукаў майстра, таму яны ўнікальныя, аўтарскія.
Асаблівасцю работ Людмілы з’яўляецца вытанчанасць выканання, высокі мастацкі ўзровень, дасканаласць увасаблення творчай думкі.
Выцінанкі Людмілы дэманструюцца на выстаўках, фестывалях, конкурсах гарадскога, абласнога і рэспубліканскага ўзроўняў.
Акрамя таго, майстар з задавальненнем дзеліцца сакрэтамі выцінання падчас майстар-класаў, школ вучоб, семінараў-практыкумаў.
 

 

Обновлено 05.12.2024 16:13
 

"Анёлак"

E-mail Печать PDF
ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
Для вучняў 3 "В" класа Сярэдняй школы № 9 г. Слоніма спецыялісты аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры правялі майстар-клас па выцінанцы "Анёлак".
Усе дзеці пад кіраўніцтвам майстроў паспяхова асвойвалі сакрэты мастэрства выцінання ажурных узораў.
Паштоўка з выявай анёла стане прыемным падарункам напярэдадні зімовых святаў.

 

 

Обновлено 05.12.2024 11:41
 

"Матывы роднай зямлі"

E-mail Печать PDF
ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
Спецыялісты Слонімскага аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры правялі майстар-клас па дэкаратыўнаму роспісу "Матывы роднай зямлі" для навучэнцаў гр. 2 СД-1 УА "Слонімскі дзяржаўны медыцынскі каледж".
Моладзь даведалася пра ўзнікненне, віды, тэхналогію выканання беларускага традыцыйнага роспісу па дрэве, тканіне, шкле.
Усе старанна, з задавальненнем малявалі на закладках рознакаляровыя кветкі і лісце па матывах агоўскага роспісу.

 

Обновлено 03.12.2024 12:12
 

"ТВОРЧАСЦЬ БЕЗ МЕЖАЎ"

E-mail Печать PDF
ТВОРЧАСЦЬ БЕЗ МЕЖАЎ
У рамках Міжнароднага дня інвалідаў для наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Слонімскага раёна спецыялістамі аддзела рамёстваў быў праведзены майстар-клас па дэкаратыўнаму роспісу.
Удзельнікі мерапрыемства з задавальненнем зрабілі навагоднія упрыгожванні, якія створаць святочны настрой у сцюдзёныя снежаньскія дні.

 

Обновлено 03.12.2024 10:42
 

"ТРАДЫЦЫЙНЫ КАЛЕЙДАСКОП"

E-mail Печать PDF
ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ.
КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ
ТРАДЫЦЫЙНЫ КАЛЕЙДАСКОП
Для вучняў 4-х і 5-х класаў Гімназіі № 1 г. Слоніма спецыялістамі аддзела рамёстваў быў арганізаваны традыцыйны калейдаскоп "Часоў злучная ніць".
Падчас мерапрыемства дзеці даведаліся аб традыцыйнай культуры Слонімшчыны і накірунках дзейнасці аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры, убачылі калекцыі работ майстроў і прынялі ўдзел у майстар-класах па аплікацыі саломкай, выцінанцы, мастацкім роспісе і ткацтве пояса.
 

ФОТААГЛЯД 

Обновлено 29.11.2024 16:24
 

"ТВОРЧАЯ СУСТРЭЧА З МАЙСТРАМ ПА ВЫЦІНАНЦЫ"

E-mail Печать PDF
ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ.
КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ
ТВОРЧАЯ СУСТРЭЧА З МАЙСТРАМ ПА ВЫЦІНАНЦЫ
У Слонімскім аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры ў рамках адкрытага паседжання аматарскага аб’яднання "Спадчына" адбылася арт-сустрэча з носьбітам элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны "Беларускае мастацтва выцінанкі" Людмілай Руткоўскай.
У сваіх работах Людміла Георгіеўна ўвасабляе разнастайныя тэмы: міфалагічны свет, фальклорныя матывы, сюжэты да рэлігійных святаў, прыгажосць роднага краю.
Таленавіты майстар з задавальненнем дзеліцца сакрэтамі творчасці з усімі жадаючымі і падчас сустрэчы прадэманстравала майстар-клас па выцінанцы "Птушкі". Як вобраз у традыцыйнай культуры, птушкі, якія глядзяць адзін на аднаго, сімвалізуюць узаемнае каханне і шчасце.
Усе удзельнікі мерапрыемства паспяхова асвоілі асноўныя правілы выцінання і стварылі цудоўныя паштоўкі.

 

Обновлено 29.11.2024 12:30
 

"Ажурнае выразанне з паперы "

E-mail Печать PDF
ЛЮДЗІ.ПАДЗЕІ.ФАКТЫ.
ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
Майстры Слонімскага аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры працягваюць далучаць дзяцей і падлеткаў да народнай творчасці: для вучняў 7 "В" класа СШ № 8 быў праведзены майстар-клас па выцінанцы.
Ажурнае выразанне з паперы патрабуе ўважлівасці, цярпення і выканання правілаў выцінання, якія дзеці паспяхова асвоілі падчас творчай працы.
Кожны ўдзельнік майстар-класа змог пераканацца ў тым, што стварэнне выцінанкі – карпатлівы працэс, таму адчуў каштоўнасць работы, якая зроблена ўласнымі рукамі.

 

Обновлено 23.11.2024 14:53
 

"Творчая сустрэча"

E-mail Печать PDF
ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ.
ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
Для вучняў 3 "Б" класа СШ № 9 спецыялістамі Слонімскага аддзела рамёстваў быў праведзены майстар-клас па выцінанцы "Птушкі".
Сучасная выцінанка адрозніваецца разнастайнай тэматыкай і стылістыкай выканання, але заўсёды арыентуецца на народныя традыцыйныя матывы, таму ў кампазіцыі былі адлюстраваны птушкі.
Творчая сустрэча была цікавай і змястоўнай: дзеці асвоілі няпростую тэхніку ажурнага вырэзвання з паперы і стварылі цудоўныя паштоўкі.

 

ФОТААГЛЯД 

Обновлено 21.11.2024 08:35
 

"майстар-клас па вырабе Лялькі-жаданніцы"

E-mail Печать PDF
ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ.
ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
Незвычайны свет традыцыйнай лялькі захапляе не толькі
 дзяцей, але і дарослых, таму напярэдадні Дня беларускай
лялькі ў Слонімскім аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры
быў праведзены майстар-клас па вырабе Лялькі-жаданніцы.
Раней лялька стваралася не толькі для гульні, але і як абярэг на
шчасце, дабрабыт, здароўе, у падарожжа, для працягу рода і г.д.
У сваю чаргу, Лялька-жаданніца можа споўніць самыя шчырыя
жаданні таго, хто яе робіць, таму ўдзельнікі майстар-класа старанна,
 па ўсіх правілах стваралі свой асабісты абярэг.
 

ФОТААГЛЯД 

 

Обновлено 16.11.2024 10:10
 

"Восеньскае натхненне"_13.11

E-mail Печать PDF
ФОТАФАКТ
ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
Вучні пачатковых класаў Гімназіі № 1 г. Слоніма наведалі персанальную
 
выстаўку Ларысы Альховік "Восеньскае натхненне".
Ларыса Уладзіміраўна рознабаковая творчая асоба і свае работы робіць
у разнастайных тэхніках дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва.
Калекцыі габеленаў, мастацкага роспісу, вырабы у тэхніцы спіральнага
 пляцення, жывапіс вельмі спадабаліся дзецям.

 

Обновлено 14.11.2024 08:59
 

"Ад мінулага да сучаснага"_13.11

E-mail Печать PDF
ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ.
КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ
Выставачную залу "Ад мінулага да сучаснага" наведала
працуючая моладзь Слоніма, якая па-сапраўднаму змагла
дакрануцца да народнай культуры і традыцыйных беларускіх рамёстваў.
Наведвальнікі выставачнай залы пазнаёміліся з экспазіцыяй
 прадметаў быта нашых продкаў, калекцыямі работ сучасных
 майстроў Слонімшчыны і персанальнай выстаўкай Л.У. Альховік,
 а таксама прынялі ўдзел у мастар-класах па: аплікацыі саломкай,
 мастацкім роспісе, выцінанцы, ткацтве пояса, карункапляценні
і вышыўцы.
Цікавая і змястоўная сустрэча пакінула добрыя ўражанні і нагадал
а маладому пакаленню пра непарыўную сувязь з традыцыямі нашых
продкаў, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне і якія
мы павінны разам шанаваць і захоўваць.

 

Обновлено 14.11.2024 08:38
 


Страница 13 из 38

Главное меню

Счетчик посещений

 

Кто на сайте

Сейчас 488 гостей онлайн

Поиск

Выбор языка