Для вучняў 3 "А" і 3 "Б" класаў Сярэдняй школы № 2 г. Слоніма спецыялісты аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры правялі майстар-класы па выцінанцы і мастацкім роспісе.
Падчас мерапрыемства дзеці змаглі больш даведацца пра беларускую культуру, паглыбіцца ў захапляльны свет традыцыйных рамёстваў і стварыць непаўторныя паштоўкі ў прапанаваных тэхніках.
