Носьбіт элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны"Беларускае мастацтва выцінанкі (Мастацтва выцінанкі на Гродзеншчыне)” - Людміла Руткоўская, адзначана Падзякай аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУ "Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці" за ўдзел у культурна-патрыятычным праекце "Дрэва жыцця", прысвечаным80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне!!!
Обновлено 29.05.2025 12:22
"СВЯТА РАМЁСТВАЎ"
29.05.2025 11:57
Администратор
СВЯТА РАМЁСТВАЎ
1 чэрвеня 2025запрашаем ўсіх жадаючых на свята рамёстваў “З крыніц адвечных прыгажосці”: прыходзь і дакраніся да традыцыйнай культуры Слонімшчыны; парадуй вока прыгажосцю, наведаўшы выстаўку вырабаў майстроў народнай творчасці, і набудзь сувенір на любы густ; прымі ўдзел у майстар-класе і зрабі сваімі рукамі сувенір. атрымай задавальненне ад народных спеваў; згуляй у бяспройгрышную латарэю і атрымай падарунак ручной работы; сфатаграфуйся на каларытных фотазонах і пакінь у памяці гэты цудоўны дзень!
Обновлено 29.05.2025 12:01
"ПЕРАМОГА НА РЭСПУБЛІКАНСКІМ ФЕСТЫВАЛІ"
26.05.2025 09:45
Администратор
Обновлено 26.05.2025 09:46
"ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ"
23.05.2025 21:53
Администратор
ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
У выставачнай зале Слонімскага аддзеларамёстваў і традыцыйнайкультуры прайшла раённаяшкола вучобы "Багацце беларускага народнага тэкстыля. Ткацтва на кроснах, ткацтва паясоў і габеленаў"з запрашэннем спецяліста Лідскага раённага цэнтракультуры і народнай творчасці - Народнага майстра Беларусі па ткацтве Валянцінай Сільвановіч. Валянціна Генрыкаўна паведаміла пра ўнікальныя традыцыі белаўзорыстага ткацтва Панемання і правяла практычны занятак па бранаму ткацтву. З дакладам аб адраджэнні і развіцці ткацтва на Слонімшчыне выступіла загадчык аддзела Анастасія Зелянко. Алена Міхед - майстар аддзела рамёстваў, народны майстар па вышыўцы - прадэманстравала на кроснах тэхналогію саржавага перапляцення, а майстар аддзела Вера Дзевятчанка правяла майстар-клас па ткацтве пояса на раме і налентаткацкім станку. Усе прысутныя мелі магчымасць паспрабаваць сябе ў прапанаваных тэхніках і былі запрошаны да майстроў для дасканалага авалодвання рамяством.
Обновлено 23.05.2025 21:54
"цікавыя і пазнавальныя майстар-класы"
23.05.2025 20:20
Администратор
ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
Спецыялісты Слонімскага аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры правялі цікавыя і пазнавальныя майстар-класы па мастацкім роспісе для вучняў 1-4-х класаў Сярэдняй школы № 7 г.Слоніма і па лепцы з салёнага цеста для вучняў 3 "Б" класа Сярэдняй школы №9 імя І.М.Сухамліна г.Слоніма. Дзеці папоўнілі свае веды аб дэкаратыўным роспісе і лепцы: іх прызначэнні, відах, месцах распаўсюджвання, а таксама зрабілі прыгожыя паштоўкі з кветкавым сюжэтам і зляпілі кампазіцыі на марскую тэматыку.
Обновлено 23.05.2025 20:23
"Ад мінулага да сучаснага"
22.05.2025 10:18
Администратор
ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
Выставачную залу"Ад мінулага да сучаснага" Слонімскага аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры наведалі настаўнікі Шылавіцкай сярэдняй школы. Падчас інтэрактыўнай праграмы госці даведаліся пра прадметы беларускага побыту, традыцыйныя рамёствы, убачылі працэс ткацтва на кроснах, паўдзельнічалі ў майстар-класах па размінанні саматканага льнянога палатна поцягам і навіванні ніткі на цэўку. Таксама пазнаёміліся з дзейнасцю сучасных майстроў Слонімшчыны і іх творчымі калекцыямі работ. Згулялі ў пазнавальныя і вяселыя гульні - "Сімвалы роднай зямлі" і "Ручнік-паяснік".
Обновлено 22.05.2025 10:22
"ВЯРТАННЕ ДА ВЫТОКАЎ"
22.05.2025 10:03
Администратор
ВЯРТАННЕ ДА ВЫТОКАЎ
Носьбіт элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны "Беларускае мастацтва выцінанкі" на Слонімшчыне - Людміла Руткоўская, правяла майстар-клас па выцінанцы для настаўнікаў Шылавіцкай сярэдняй школы. Людміла расказала ўдзельнікам мерапрыемства пра гісторыю ўзнікнення выцінанкі, яе віды і асаблівасці стварэння, прадэманстравала свае аўтарскія работы, якія вельмі ўразілі прысутных і натхнілі на заняткі творчасцю.
Обновлено 22.05.2025 10:08
"майстар-клас па мастацкім роспісе"
21.05.2025 11:38
Администратор
ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
Спецыялісты Слонімскага аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры правялімайстар-клас па мастацкім роспіседля вучняў 3 "Г" класа Сярэдняй школы № 8 г.Слоніма. Дзеці папоўнілі свае веды аб дэкаратыўным роспісе: яго прызначэнні, відах, месцах распаўсюджвання, а таксама зрабілі прыгожыя паштоўкі з кветкавым сюжэтам.
Обновлено 21.05.2025 11:56
"Фестываль "Жыровіцкае свята"
20.05.2025 15:33
Администратор
Обновлено 20.05.2025 15:36
"Зямля пад белымі крыламі"
17.05.2025 18:54
Администратор
ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
Раённую выстаўкудэкаратыўна-прыкладногамастацтва майстроўСлонімшчыны"Зямля пад белымі крыламі", прысвечаную 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай Вайне наведалі грамадзяне сталага ўзросту Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Слонімскага раёна. Таленавітыя майстры Слонімшчыны ўразілі наведвальнікаў сваёй творчасцю, умела раскрыўшы тэму Вялікай Айчыннай Вайны праз розныя віды дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Подзвіг народа несмяротны. Беларусь памятае!
Обновлено 17.05.2025 19:00
"Зямля пад белымі крыламі"
16.05.2025 12:52
Администратор
ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
ФОТАФАКТ
Раённую выстаўку дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва майстроў Слонімшчыны "Зямля пад белымі крыламі", прысвечаную 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай Вайне наведалі вучні 3 "Г" класа Сярэдняй школы №8 і вучні 4 "А" і 4 "Б" класаў Сярэдняй школы №7 г.Слоніма. Падчас наведвання выстаўкі дзеці даведаліся пра гістарычныя звесткі аб Вялікай Айчыннай вайне, подзвігі савецкага народа, мужнасць, адвагу і гераізм. Убачылі і ўразіліся тэматычнымі работамі майстроў, выкананымі ў розных тэхніках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, такіх як: выраб лялек, вышыўка, інкрустацыя саломкай і саламяная пластыка, ткацтва пояса, каўровая тэхніка, шыццё, пап'е-машэ, аб'ёмнае фізічнае мадэляванне, мастацкая кераміка, разьба па дрэве, вязанне кручком, выцінанка, пейп-арт, змяшаная тэхніка. Дзякуй героям Вялікай Айчыннай Вайны за жыццё і мірнае неба над галавой!