Государственное Учреждение культуры

Слонимский районный центр культуры

  • Увеличить размер шрифта
  • Размер шрифта по умолчанию
  • Уменьшить размер шрифта
Home Отдел ремёсел и традиционной культуры
ОТДЕЛ РЕМЁСЕЛ И ТРАДИЦИОННОЙ КУЛЬТУРЫ


"Ад мінулага да сучаснага"_14.06

E-mail Печать PDF
ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ.
ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ 
Для дзяцей прышкольнага аздараўленчага лагера "Созвездие"
СШ №10 г.Слоніма спецыялістамі аддзела рамёстваў была
 праведзена інтэрактыўная праграма
"Ад мінулага да сучаснага".
Некаторыя экспанаты этнакутка маленькія наведвальнікі бачылі
 ўпершыню і падчас экскурсіі  даведаліся аб прызначэнні
старадаўніх прадметаў быту і прылад працы.
З вялікай ахвотай дзеці паўдзельнічалі ў майстар-класах па
 прасаванні саматканага льнянога палатна поцягам, навіванні нітк
і на цэўку,  убачылі тэхналогію ткацтва на кроснах.
 Зацікаўленасць таксама вызвалі калекцыі работ сучасных майстроў
 Слонімшчыны.  А весялосці і актыўнасці дзецям дадалі пазнавальныя гульні.

 

БОЛЬШЕ ФОТОГРАФИЙ ЗДЕСЬ 

Обновлено 15.06.2024 17:14
 

"Ад мінулага да сучаснага"_13.06

E-mail Печать PDF
ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ
ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
Дзеці прышкольнага аздараўленчага лагера "Ластаўка"
СШ №7 яшчэ больш даведаліся пра жыццё нашых продкаў
падчас наведвання інтэрактыўнай праграмы "Ад мінулага да сучаснага",
якая была праведзена спецыялістамі аддзела рамёстваў. Акрамя таго,
 маленькія наведвальнікі выставачнай залы з вялікай ахвотай
паўдзельнічалі ў майстар-класах па прасаванні саматканага льнянога
палатна поцягам і навіванні ніткі на цэўку, азнаёміліся з такім
 няпростым працэсам, як ткацтва на кроснах. Таксама дзяцей
уразілі калекцыі работ сучасных майстроў Слонімшчыны.
 Вырабы такіх накірункаў творчасці, як "ткацтва габеленаў",
 "роспіс па шкле", "спіральнае пляценне з травы" некаторым
 давялося бачыць упершыню. Дзеці змаглі не толькі даведацца
 пра нешта новае, але і прадэманстраваць свае веды аб родным
 краі падчас пазнавальных гульняў.

 

БОЛЬШЕ ФОТОГРАФИЙ ЗДЕСЬ 

Обновлено 14.06.2024 10:00
 

"Марскія матывы"

E-mail Печать PDF
ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ.
 ПА ШЛЯХУ ТВОРЧАСЦІ ДА ПОСПЕХУ
Дзеці прышкольнага аздараўленчага лагера "Цветик-семицветик"
СШ №9 г. Слоніма паспрабавалі сябе ў такім відзе творчасці,
як цестапластыка: з дапамогай спецыялістаў Слонімскага аддзела
 рамёстваў яны зрабілі кампазіцыю "Марскія матывы". Вынікам
стараннай працы юных майстроў сталі фантазійныя міні-пано з
 салёнага цеста, якія паслужаць цудоўным упрыгожваннем,
або сувенірам для блізкіх.

 

БОЛЬШЕ ФОТОГРАФИЙ ЗДЕСЬ 

Обновлено 13.06.2024 10:46
 

"Ад мінулага да сучаснага"_12.06

E-mail Печать PDF
ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ
ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
Дзеці прышкольных аздараўленчых лагераў "Бригантина" СШ №8
і "Галактика" СШ №5 г.Слоніма паўдзельнічалі ў інтэрактыўнай
праграме "Ад мінулага да сучаснага", якую для іх правялі спецыялісты
Слонімскага аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры.
 Юныя наведвальнікі правялі час не толькі цікава, але і пазнавальна:
ім удалося ўбачыць прадметы быта нашых продкаў, папрасаваць
 саматканае палатно поцягам і паназіраць за працэсам ткацтва на
кроснах. Акрамя таго, дзеці азнаёміліся з калекцыямі работ
сучасных майстроў Слонімшчыны, а ў гульні "Клубочак"
 замацавалі здабытую інфармацыю і прадэманстравалі свае веды
аб родным краі. Вясёлыя канікулы працягваюцца!!!

 

БОЛЬШЕ ФОТОГРАФИЙ ЗДЕСЬ  

Обновлено 13.06.2024 10:29
 

"Паштоўкі ў тэхніцы “выцінанка”"

E-mail Печать PDF
ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ.
      ПА ШЛЯХУ ТВОРЧАСЦІ ДА ПОСПЕХУ
 Для дзяцей прышкольнага аздараўленчага лагера
“SMARTkids” Гімназіі № 1 г. Слоніма спецыялістамі Слонімскага
аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры быў праведзены
майстар-клас па выцінанцы “Дрэва жыцця”. Стварэнне ажурных
 папяровых вузораў – дастаткова складаная праца, але дзякуючы
стараннай працы дзеці самастойна змаглі стварыць цудоўныя вырабы.
 Паштоўкі ў тэхніцы “выцінанка” стануць прыемным падарункам
 для родных і блізкіх.

 

БОЛЬШЕ ФОТОГРАФИЙ ЗДЕСЬ  

Обновлено 12.06.2024 09:25
 

"Паштоўкі сваімі рукамі"

E-mail Печать PDF
ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ.
 ПА ШЛЯХУ ТВОРЧАСЦІ ДА ПОСПЕХУ
 Майстры Слонімскага аддзела рамёстваў парадавалі дзяцей
 прышкольнага аздараўленчага лагера "Цветик-семицветик"
Сярэдняй школы №9 майстар-класамі ў традыцыйных
беларускіх тэхніках - аплікацыі саломкай і выцінанцы.
Дзеці зрабілі сваімі рукамі паштоўкі "Памяць пакаленняў" і
"Дрэва жыцця". Праца для некаторых аказалася не простай,
 але цярплівасць і стараннасць прывялі дзяцей да добрых вынікаў
і ў кожнага атрымалася выдатная паштоўка!

 

БОЛЬШЕ ФОТОГРАФИЙ ЗДЕСЬ 

Обновлено 11.06.2024 14:55
 

"Горад майстроў"

E-mail Печать PDF

 

Обновлено 09.06.2024 00:30
 

"Ад мінулага да сучаснага"_07.06

E-mail Печать PDF
ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ
ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
Пазнавальна і цікава прапануе правесці час Слонімскі
аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры!
Так, для дзяцей прышкольных аздараўленчых лагероў
"Цветик-семицветик" СШ №9, "" Гімназіі №1,
"Бригантина" СШ №8 г. Слоніма была праведзена
інтэрактыўная праграма "Ад мінулага да сучаснага".
Дзецям упершыню давялося папрасаваць саматканае палатно
 старажытным спосабам, навіць нітку на цэўку, даведацца і
паглядзець, як калісьці ткалі на кроснах нашыя бабулі.
Расповяд пра этнапрадметы дазволіў апынуцца ў мінулым,
 калі многія прылады і прадметы побыту рабіліся самастойна.
А весялосці наведвальнікам дадалі забаўныя гульні!

 

БОЛЬШЕ ФОТОГРАФИЙ ЗДЕСЬ 

Обновлено 08.06.2024 13:35
 

“Чароўны свет выцінанкі”_31.05

E-mail Печать PDF
ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ.
ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
Выстаўку носьбіта элемента нематэрыяльнай культурнай
 спадчыны “Беларускае мастацтва выцінанкі” Людмілы Руткоўскай
 наведалі вучні 5 “А” класа Сярэдняй школы № 2 г. Слоніма.
Юныя аматары народнай творчасці з цікавасцю даведаліся пра
 гісторыю узнікнення выцінанкі, яе відах і асаблівасцях.
Разнастайныя тэматычныя работы выстаўкі “Чароўны свет выцінанкі”
 уразілі дзяцей і вызвалі вялікую колькасць слоў захаплення.

 

БОЛЬШЕ ФОТОГРАФИЙ ЗДЕСЬ  

Обновлено 03.06.2024 09:58
 

"Мир кукол"

E-mail Печать PDF
ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ.
ПА ШЛЯХУ ТВОРЧАСЦІ ДА ПОСПЕХУ
У межах адкрытага пасяджэння аматарскага аб'яднання
"Спадчына" адбылася творчая сустрэча "Мір лялек" з майстрам
 па вырабе інтэр'ерных лялек Алены Сяргееўны Сцяцко.
ырабам тэкстыльных прыгажунь Алена Сяргееўна занялася
каля пяці год таму, а пачалося ўсё са стварэння лялькі для
 ўнучкі. Гэты занятак так захапіў майстра, што творчае натхненне
не пакідае яе да сённяшняга дня, а ўражвае яе прырода і ўсё прыгожае.
З часам выпрацавалася свая тэхніка стварэння лялек, сакрэтамі
якой Алена Сяргееўна дзеліцца з ўсімі жадаючымі.
У калекцыі майстра ёсць работы навагодняй тэматыкі, скандынаўскія
 гномы, вясновыя кампазіцыі і шмат лялек з унікальным характарам.
Дзякуем майстру за прыемную сустрэчу і жадаем творчых поспехаў!

БОЛЬШЕ ФОТОГРАФИЙ ЗДЕСЬ  

Обновлено 30.05.2024 16:56
 

"Па матывах агоўскага роспісу"

E-mail Печать PDF
ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ.
ПА ШЛЯХУ ТВОРЧАСЦІ ДА ПОСПЕХУ
Для першакласнікаў Сярэдняй школы № 8 г. Слоніма
 спецыялістамі аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры
 быў праведзены майстар-клас па мастацкаму роспісу
 (па матывах агоўскага роспісу). Дзецям упершыню
давялося працаваць у гэтай тэхніцы і тым большую
зацікаўленасць яна вызвала. Кветкавыя ўзоры і птушкі
 ва ўсіх атрымаліся надзвычай яркімі і маляўнічымі. ‍
Кожны з дзяцей стварыў непаўторную каляровую закладку.

 

  БОЛЬШЕ ФОТОГРАФИЙ ЗДЕСЬ 
Обновлено 29.05.2024 15:32
 


Страница 20 из 38

Главное меню

Счетчик посещений

 

Кто на сайте

Сейчас 485 гостей онлайн

Поиск

Выбор языка