Захавальнікамі, носьбітамі, транслятарамі традыцыі выпечкі слонімскіх караваяў з'яўляюцца удзельніцы народнага фальклорнага калектыву "Чараўніцы-каравайніцы" філіяла "Навасёлкаўскі цэнтр культуры"
ВЯРТАННЕ ДА ВЫТОКАЎ
Напярэдадні Вялікадня вучні сярэдняй школы №8 г.Слоніма завіталі ў этнагасцёўню "Каравайніцкая", у госці да носьбітаў і пераемнікаў элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны - удзельніц народнага фальклорнага калектыву “Чараўніцы-каравайніцы”, каб бліжэй пазнаёміцца з майстэрствам выпечкі традыцыйных Велікодных караваяў на Слонімшчыне, такіх як:
“Пасха”- пірог для асвячэння;
“Крыжык”- пірог для памерлых продкаў;
“Пляцёнка”- пірог для валачобнікаў;
“Бабкіны пірагі”- для дзетак;
“Мазурка”- пірог для гасцей;
“Чырвоная горка”- пірог для хатняй жывёлы, а таксама даведацца пра старажытныя традыцыі святкавання светлага свята, паўдзельнічаць у майстар-класе па вырабе ўпрыгожванняў на каравай “Чароўныя шышачкі” на анімацыйнай праграме “Цуда-печка”.
КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ Папулярызацыя нематэрыяльнай культурнай спадчыны Слонімскага раёна працягваецца. Сёння ў этнагасцёўню “Каравайніцкая” завіталі вучні пятага класа з сярэдняй школы №8 горада Слоніма. Удзельніцы народнага фальклорнага калектыву “Чараўніцы-каравайніцы» правялі для дзетак анімацыйную праграму “Цуда-печка”, дзе пазнаёмілі іх з гісторыяй знакамітых паўлаўскіх караваяў, побытам нашых бабуль і дзядуль, здзейсніўшы падарожжа па этнагасцёўні. Не абыйшлося і без традыцыйных гульняў. А напрыканцы гасцей чакаў майстар-клас па вырабе ўпрыгожванняў на каравай “Чароўныя шышачкі”.
ВЯРТАННЕ ДА ВЫТОКАЎ
Напэўна многія ўжо ведаюць пра знакамітыя Слонімскія караваі, якія спакон вякоў выпякаць да пэўнай нагоды ды на розныя патрэбы: Вяселле, Вялікдзень, Троіцу і для сустрэчы гасцей. Традыцыя выпечкі караваяў на Слонімшчыне ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь.
Вярнуцца да вытокаў, дакрануцца да жывой традыцыі і бліжэй пазнаёміцца з традыцыйным печывам, прадэгуставаць караваі, прыняць удзел у майстар-класе па вырабе “шышак” на каравай і многае іншае Вы зможаце наведаўшы вёску Паўлава Слонімскага раёна.
КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ Папулярызацыя нематэрыяльнай культурнай спадчыны Слонімскага раёна працягваецца. Сёння этнагасцёўня “Каравайніцкая” расчыніла свае дзверы для навучэнцаў з горада Слоніма. Падарожжа па этнагасцёўні, знаёмства з побытам нашых бабуль і дзядуль, цікавы аповед пра традыцыйнае печыва на Слонімшчыне, гульні, танцы і, зразумела, майстар-клас па вырабе ўпрыгожванняў на каравай “Чароўныя шышачкі”- усё гэта чакала юных Сланімчан на анімацыйнай праграме “Цуда-печка”, якую правялі для дзетак удзельніцы народнага фальклорнага калектыву “Чараўніцы-каравайніцы».
КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ Папулярызацыя нематэрыяльнай культурнай спадчыны Слонімскага раёна працягваецца. Сёння ў Паўлаўскай этнагасцёўні прайшла анімацыйная праграма “Традыцыя выпечкі Паўлаўскіх караваяў” для 2-х турыстычных груп з горада Мінска. Удзельніцы народнага фальклорнага калектыву “Чараўніцы-каравайніцы” пазнаёмілі гасцей з традыцыйным печывам Слонімшчыны, мясцовымі звычаямі, песнямі, гульнямі і танцамі, а таксама правялі майстар-клас па вырабе ўпрыгожванняў на каравай “Чароўныя шышачкі”.
КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ ПАПУЛЯРЫЗАЦЫЯ ТРАДЫЦЫЙНАЙ СПАДЧЫНЫ СЛОНІМСКАГА РАЁНА ПРАЦЯГВАЕЦЦА.
Сёння ў вёсцы Паўлава ўдзельніцы народнага фальклорнага калектыву “Чараўніцы-каравайніцы” правялі фальклорную праграму “Саракі” для дзетак з г.Слоніма. Дзеці і дарослыя разам спявалі вяснянкі, вадзілі карагоды, гулялі ў народныя гульні і, вядома ж, частаваліся смачнымі абрадавымі жаваронкамі - усё гэта стварыла незабыўную атмасферу радасці і набліжэння вясны.
КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ Папулярызацыя нематэрыяльнай культурнай спадчыны Слонімскага раёна працягваецца. Удзельніцы народнага фальклорнага калектыву “Чараўніцы-каравайніцы” правялі анімацыйную праграму “Цуда-печка”для вучняў Сярэдняй школы №8 г.Слоніма.
Каравайніцы пазнаёмілі дзетак з гісторыяй традыцыйнага печыва на Слонімшчыне, мясцовымі звычаямі, песнямі і забавамі, а таксама правялі майстар-клас па вырабе ўпрыгожванняў на каравай “Чароўныя шышачкі”.
КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ Папулярызацыя нематэрыяльнай культурнай спадчыны Слонімскага раёна працягваецца. У Паўлаўскую этнагасцёўню на анімацыйную праграму “Традыцыя выпечкі Паўлаўскіх караваяў” завіталі грамадзяне аддзялення дзённага знаходжання цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Слонімскага раёна.
Удзельніцы народнага фальклорнага калектыву “ЧАРАЎНІЦЫ-КАРАВАЙНІЦЫ” пазнаёмілі гасцей з гісторыяй традыцыйнага печыва на Слонімшчыне, мясцовымі звычаямі, песнямі і забавамі, а таксама правялі майстар-клас па вырабе ўпрыгожванняў на каравай “Чароўныя шышачкі”.
КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ Папулярызацыя нематэрыяльнай культурнай спадчыны Слонімскага раёна працягваецца. На анімацыйную праграму“Традыцыя выпечкі Паўлаўскіх караваяў”у Паўлаўскую этнагасцёўню завіталі дзве турыстычныя групы з горада Мінска, каб пабачыць на ўласныя вочы знакамітыя караваі Слонімшчыны. Удзельніцы народнага фальклорнага калектыву “Чараўніцы-каравайніцы»пазнаёмілі гасцей з гісторыяй традыцыйнага печыва на Слонімшчыне, мясцовымі звычаямі, песнямі і забавамі, а таксама правялі майстар-клас па вырабе ўпрыгожванняў на каравай “Чароўныя шышачкі”.
КУХНЯ З ВОДАРАМ ТРАДЫЦЫЙ
Снежань - месяц гастранамічнага турызма!
Спяшым Вас пазнаёміць з традыцыйным печывам Слонімскага раёна. На Слонімшчыне спакон вякоў бытуе мясцовая традыцыя выпякаць караваі да пэўнай нагоды ды на розныя патрэбы: Вяселле, Вялікдзень, Троіцу і для сустрэчы гасцей. Унікальная рэцэптура і тэхналогія мясцовага печыва, сакральная напаўняючая абраду выпечкі былі высока адзначаны і ўключанны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь, а самі караваі даўно сталі брэндам Слонімшчыны. Носьбітамі і транслятарамі ўнікальнай традыцыі з’яўляюцца ўдзельніцы народнага фальклорнага калектыву “Чараўніцы-каравайніцы”.
Бліжэй пазнаёміцца з традыцыйным печывам, прадэгуставаць караваі, прыняць удзел у майстар-класе па вырабе “шышак” на каравай і многае іншае Вы зможаце на фестывалі “Паўлаўскі каравай”, які пройдзе 19 ліпеня 2025 года ў аграгарадку Навасёлкі.
СЛОНІМСКІЯ КАРАВАЙНІЦЫ ЗАЧАРОЎВАЮЦЬ СТАЛІЧНАЕ ТЭЛЕБАЧАННЕ УДЗЕЛЬНІЦЫ НАРОДНАГА ФАЛЬКЛОРНАГА КАЛЕКТЫВУ “ЧАРАЎНІЦЫ-КАРАВАЙНІЦЫ” прынялі ўдзел у тэлеперадачы “ДОБРЫ ВЕЧАР” на тэлеканале Беларусь 1. Поўны выпуск перадачы можна паглядзець па спасылцы
КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ Папулярызацыя нематэрыяльнай культурнай спадчыны Слонімскага раёна працягваецца. Сёння ў Паўлаўскую этнагасцёўню завіталі вучні ДУА “Сярэдняя школа №8 г.Слоніма”, для якіх удзельніцы народнага фальклорнага калектыву “Чараўніцы-каравайніцы” - НОСЬБІТЫ ЭЛЕМЕНТА НЕМАТЭРЫЯЛЬНАЙ КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ “ТРАДЫЦЫІ ВЫПЕЧКІ КАРАВАЯЎ НА СЛОНІМШЧЫНЕ. КАЛЯНДАРНА-АБРАДАВАЕ ПЕЧЫВА” - правялі фальклорную праграму “Традыцыі Паўлаўскай зямлі”. Каравайніцы пазнаёмілі гасцей са сваёй дзейнасцю, з традыцыяй выпечкі караваяў, што бытуе на Слонімшчыне. Дзеці атрымалі вялікае ўражанее ад знаёмства з носьбітамі, а таксама з захапленнем працавалі над вырабам “шышак” і “кветак” на каравай, актыўна патанчылі побытавыя танцы і згулялі ў беларускія гульні.
ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ.ФАКТЫ.
КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ
ФОТАФАКТ
ПАПУЛЯРЫЗАЦЫЯ ЭЛЕМЕНТА НЕМАТЭРЫЯЛЬНАЙ КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ ПРАЦЯГВАЕЦЦА. У Паўлаўскую этнагасцёўню завіталі вучні 5 класаў Сярэдняй школы №8, г. Слоніма, каб пазнаёміцца з Паўлаўскімі караваямі і паўдзельнічаць у майстар-класе па вырабу ўпрыгожванняў на каравай.
ДЗЕ ЗВЫЧАІ ШАНУЮЦЬ, ТАМ ВЕСЕЛА ЖЫВУЦЬ!
Жыхары аграгарадка Навасёлкі далучыліся да
агульнаабласной акцыі “ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ”:
“вучымся разам з бацькамі”, прыняўшы ўдзел у сямейных
вячорках “Дзе звычаі шануюць, там весела жывуць”.
Разам з удзельнікамі дзіцячага аматарскага аб'яднання
"Чароўны каравайчык"і ўдзельнікамі народнага
фальклорнага калектыву "Чараўніцы-каравайніцы"
дарослыя рупліва працавалі над вырабам “шышак” на каравай.