З вялікай любоўю і пяшчотай зберагае сямейную спадчыну: вышытыя ручнікі, сурвэткі, падвузорнікі, накідкі, абрусы, радзюжкі - Ірына Жукоўская з вёскі Кастровічы Слонімскага раёна. Яе маці - Марыя Максімаўна Якімец (1930-2017 гг.) на працягу ўсяго жыцця вышывала гладдзю, ткала на кроснах, дапамагала аднавяскоўкам снаваць аснову, спраўна прала ільняную нітку. Убачыць каштоўныя ўзоры народнага тэкстылю для спецыялістаў аддзела рамёстваў падчас этнаграфічнай экспедыцыі было сапраўдным шанцаваннем. Зафатаграфаваныя вышытыя фрагменты лягуць у аснову кветкавых кампазіцый сучасных ручнікоў Слонімшчыны. Культурную спадчыну продкаў зберагаем разам!
Обновлено 18.03.2025 09:45
"ТРАДЫЦЫЙНЫ КАЛЕЙДАСКОП"
29.11.2024 16:12
Администратор
ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ.
КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ
ТРАДЫЦЫЙНЫ КАЛЕЙДАСКОП
Для вучняў 4-х і 5-х класаў Гімназіі № 1 г. Слоніма спецыялістамі аддзела рамёстваў быў арганізаваны традыцыйны калейдаскоп "Часоў злучная ніць". Падчас мерапрыемства дзеці даведаліся аб традыцыйнай культуры Слонімшчыны і накірунках дзейнасці аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры, убачылі калекцыі работ майстроў і прынялі ўдзел у майстар-класах па аплікацыі саломкай, выцінанцы, мастацкім роспісе і ткацтве пояса.
КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ ТВОРЧАЯ СУСТРЭЧА З МАЙСТРАМ ПА ВЫЦІНАНЦЫ У Слонімскім аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры ў рамках адкрытага паседжання аматарскага аб’яднання "Спадчына" адбылася арт-сустрэча з носьбітам элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны "Беларускае мастацтва выцінанкі" Людмілай Руткоўскай. У сваіх работах Людміла Георгіеўна ўвасабляе разнастайныя тэмы: міфалагічны свет, фальклорныя матывы, сюжэты да рэлігійных святаў, прыгажосць роднага краю. Таленавіты майстар з задавальненнем дзеліцца сакрэтамі творчасці з усімі жадаючымі і падчас сустрэчы прадэманстравала майстар-клас па выцінанцы "Птушкі". Як вобраз у традыцыйнай культуры, птушкі, якія глядзяць адзін на аднаго, сімвалізуюць узаемнае каханне і шчасце. Усе удзельнікі мерапрыемства паспяхова асвоілі асноўныя правілы выцінання і стварылі цудоўныя паштоўкі.
Обновлено 29.11.2024 12:30
"Этногостинная_22.11."
23.11.2024 17:35
Администратор
ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ.ФАКТЫ.
КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ
ФОТАФАКТ
ПАПУЛЯРЫЗАЦЫЯ ЭЛЕМЕНТА НЕМАТЭРЫЯЛЬНАЙ КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ ПРАЦЯГВАЕЦЦА. У Паўлаўскую этнагасцёўню завіталі вучні 5 класаў Сярэдняй школы №8, г. Слоніма, каб пазнаёміцца з Паўлаўскімі караваямі і паўдзельнічаць у майстар-класе па вырабу ўпрыгожванняў на каравай.
Обновлено 23.11.2024 17:39
"Ажурнае выразанне з паперы "
23.11.2024 14:51
Администратор
ЛЮДЗІ.ПАДЗЕІ.ФАКТЫ.
ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
Майстры Слонімскага аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры працягваюць далучаць дзяцей і падлеткаў да народнай творчасці: для вучняў 7 "В" класа СШ № 8 быў праведзены майстар-клас па выцінанцы. Ажурнае выразанне з паперы патрабуе ўважлівасці, цярпення і выканання правілаў выцінання, якія дзеці паспяхова асвоілі падчас творчай працы. Кожны ўдзельнік майстар-класа змог пераканацца ў тым, што стварэнне выцінанкі – карпатлівы працэс, таму адчуў каштоўнасць работы, якая зроблена ўласнымі рукамі.