Майстры Слонімскага аддзела рамёстваў правялі пазнавальную і цікавую інтэрактыўную праграму "Ад мінулага да сучаснага" для дзяцей прышкольнага аздараўленчага лагера "Умные детки" Гімназіі №1 г.Слоніма.
Майстры Слонімскага аддзела рамёстваў правялі пазнавальную і цікавую інтэрактыўную праграму "Ад мінулага да сучаснага" для дзяцей дзьвух атрадаў прышкольнага аздараўленчага лагера
"Цветик-семицветик" ДУА "СШ№9 г.Слоніма".
Обновлено 23.06.2024 12:06
"Ад мінулага да сучаснага"_20.06
21.06.2024 09:39
Администратор
ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ.
ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
Для дзяцей прышкольнага профільнага лагера
"Словесник" СШ №4 г.Слоніма спецыялістамі
аддзела рамёстваў была праведзена інтэрактыўная
праграма "Ад мінулага да сучаснага". Падчас
мерапрыемства дзеці змаглі даведацца пра прадметы
быта нашых продкаў, паўдзельнічаць у майстар-класах
па прасаванні саматканага льнянога палатна поцягам
ПА ШЛЯХУ ТВОРЧАСЦІ ДА ПОСПЕХУ Майстры Слонімскага аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры правялі пазнавальныя майстар-класы па аплікацыі саломкай "Памяць пакаленняў", дэкупажы "Алоўніца", выцінанцы "Дрэва жыцця" для дзяцей прышкольных аздараўленчых лагераў "Ласточка" СШ №7 і "Улыбка" СШ №3 г.Слоніма.Важна адзначыць, што "Беларускія мастацкія практыкі саломапляцення", а таксама "Беларускае мастацтва выцінанкі" уваходзяць у спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.Дзеці з цікавасцю і ахвотай далучыліся да новых, для некаторых з іх, старажытных і сучасных творчых тэхнік і ў выніку карпатлівй працы ў іх атрымаліся цудоўныя
Для дзяцей прышкольных аздараўленчых лагераў "Улыбка" СШ №3 і "SMARTkids" Гімназіі №1 г.Слоніма спецыялістамі аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры была праведзена інтэрактыўная праграма "Ад мінулага да сучаснага". Цікава і весела правялі час юныя наведвальнікі: ім былі прапанаваны майстар-класы па прасаванні саматканага льнянога палатна поцягам і навіванні ніткі на цэўку, дэманстраваўся працэс ткацтва на кроснах, былі праведзены гульні і расказана пазнавальная інфармацыя пра прылады працы і прадметы быту нашых продкаў.
Урамках рэалізацыі раённага праекта "КУЛЬТУРНУЮ СПАДЧЫНУ ПРОДКАЎ ЗБЕРАГАЕМ РАЗАМ!", майстры Слонімскага аддзела рамёстваў арганізавалі перасоўную выстаўку народных мастацкіх рамёстваў "Жывая ніць традыцый" у філіяле "Жыровіцкі цэнтр культуры" для дзяцей профільнага лагера з дзённым знаходжаннем "Сонейка" Жыровіцкай сярэдняй школы Слонімскага раёна. Урамках выстаўкі былі праведзены майстар-класы па народных рамёствах: вышыўцы – Міхед А.М. народны майстар Рэспублікі Беларусь па вышыўцы; аплікацыі саломкай - Зелянко А.В., носьбіт беларускіх мастацкіх практык аплікацыі саломкай; ткацтве пояса на настольным лентаткацкім станку – майстар Дзевятчанка В.А. Кожны жадаючы мог дакрануцца да традыцыйных народных заняткаў нашых продкаў праз удзел у майстар-класах, а тыя, у каго гэта атрымалася былі вельмі задаволены! Таксама, для дзяцей былі прадэманстраваны відэаролікі "Рамёствы Слонімшчыны" і Традыцыі выпечкі караваяў на Слонімшчыне".
"Цветик-семицветик" СШ № 9 г. Слоніма спецыялістамі аддзела рамёстваў была праведзена інтэрактыўная праграма "Ад мінулага да сучаснага". Падчас мерапрыемства дзеці змаглі даведацца пра прадметы быта нашых продкаў,
паўдзельнічаць у майстар-класах па прасаванні саматканага льнянога палатна поцягам і навіванні ніткі на цэўку. Акрамя таго, юныя наведвальнікі выставачнай
залыпаспаборнічалі ў пазнавальных гульнях і самыя кемлівыя
атрымалі сувеніры ручной работы ад майстроў аддзеларамёстваў
ПА ШЛЯХУ ТВОРЧАСЦІ ДА ПОСПЕХУ Майстры Слонімскага аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры правялі майстар-клас па лепцы з салёнага цеста "Летняя фантазія" для дзяцей прышкольнага аздараўленчага лагера "Юный музыкант" СШ №8 г. Слоніма. Творчае натхненне захапіла дзяцей - ім спадабалася прапанаваная тэхніка. Дзіцячая фантазія не мае межаў і кожны ўдзельнік майстар-класа ўвасобіў сваю ідэю ў непаўторнай цеставай кампазіцыі.
Обновлено 18.06.2024 09:02
"Часоў злучная ніць"
18.06.2024 08:36
Администратор
ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ.
ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
У рамках рэалізацыі раённага праекта "Культурную Спадчыну продкаў зберагаем разам", майстры Слонімскага аддзела рамёстваў правялі ТРАДЫЦЫЙНЫ КАЛЕЙДАСКОП "Часоў злучная ніць", для дзяцей прышкольнага аздараўленчага лагера "Брыганціна" ДУА "СШ №8". Праграма традыцыйнайнага калейдаскопа была насычанай і разнастайнай. Майстры арганізавалі: выстаўку народнай творчасці "Традыцыі і сучаснасць"; дэманстрацыю відэаролікаў "Рамёствы Слонімшчыны" і "Традыцыі выпечкі караваяў на Слонімшчыне"; правялі майстар-класы па народных мастацкіх рамёствах: ткацтве пояса на настольным лентаткацкім станку – Дзевятчанка В.А.; вырабе абярэгавай лялькі - Пацынка І.М.; выцінанцы - Васюхоўская Ю.Ю.; аплікацыі саломкай - Зелянко А.В., носьбіт беларускіх мастацкіх практык аплікацыі саломкай. З цікавасцю і задавальненнем дзеці далучыліся да традыцыйнай культуры нашых продкаў.
Майстры Слонімскага аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры правялі творчыя майстар-класы па лепцы з салёнага цеста "Летняя фантазія"і аплікацыі саломкай "Памяць пакаленняў" для дзяцей прышкольнага аздараўленчага лагера "Цветик-семицветик" СШ №9 г.Слоніма. Дзеці з задавальненнем, старанна паўтаралі тэхналогію ізгатаўлення творчых работ за вопытнымі майстрамі. І ў выніку карпатлівай працы ў іх атрымаліся цудоўныя вырабы, зробленыя сваімі рукамі.