Государственное Учреждение культуры

Слонимский районный центр культуры

  • Увеличить размер шрифта
  • Размер шрифта по умолчанию
  • Уменьшить размер шрифта
Home Отдел ремёсел и традиционной культуры
ОТДЕЛ РЕМЁСЕЛ И ТРАДИЦИОННОЙ КУЛЬТУРЫ


"МАРАФОН АДЗІНСТВА"

E-mail Печать PDF

ЯДНАЕМСЯ РАМЕСТВАМІ: выстаўка “КУЛЬТУРНЫЯ СКАРБЫ ГРОДЗЕНШЧЫНЫ”

"Народная творчасць наогул, а беларуская народная творчасць увасобку - гэта мора, якое хавае ў сабе незлічоныя скарбы. Толькі трэба ўмець гэтыя скарбы дастаць" (У.Караткевіч). …На Гродзеншчыне спрадвеку шануецца самабытная культура беларусаў, І мы, сённяшнія, падхопліваем гэту надзвычай важную для нашага духоўнага развіцця навуку. Сёння скарбы выбітных майстроў народнай творчасці на «Марафоне единства» ў Гродна дэманструе Слонімскі раён.

 

 МАРАФОН АДЗІНСТВА
Калектыў Слонімскага аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры прымае ўдзел у рэспубліканскай грамадска-культурнай акцыі "Марафон адзінства" у г.Гродна.
 

 

  

Обновлено 03.02.2025 12:16
 

"майстар-класы па выцінанцы і мастацкім роспісе"

E-mail Печать PDF
ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
Для вучняў 3 "А" і 3 "Б" класаў Сярэдняй школы № 2 г. Слоніма спецыялісты аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры правялі майстар-класы па выцінанцы і мастацкім роспісе.
Падчас мерапрыемства дзеці змаглі больш даведацца пра беларускую культуру, паглыбіцца ў захапляльны свет традыцыйных рамёстваў і стварыць непаўторныя паштоўкі ў прапанаваных тэхніках.

 

 

Обновлено 17.01.2025 16:55
 

"Кветачка"

E-mail Печать PDF
ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
Спецыялісты Слонімскага аддзела рамёстваў правялі пазнавальны і цікавы майстар-клас па аплікацыі саломкай "Кветачка" для вучняў 3 "Г" класа ДУА "Сярэдняя школа №10 імя В.І. Пелініцына г.Слоніма".
Дзеці папоўнілі свае веды па народных мастацкіх рамёствах і з задавальненнем, паспяхова асвоілі новую для іх тэхніку.
Ва ўсіх атрымаліся цудоўныя закладкі.
 

БОЛЬШ ФАТАГРАФІЙ 

 
Обновлено 13.01.2025 16:42
 

"ТЭХНІКІ ДЭКАРАТЫЎНА-ПРЫКЛАДНОГА МАСТАЦТВА ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ"

E-mail Печать PDF
ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
ТЭХНІКІ ДЭКАРАТЫЎНА-ПРЫКЛАДНОГА МАСТАЦТВА ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ
Спецыялісты аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры правялі майстар-класы па дэкаратыўным роспісе, выцінанцы і лепцы з салёнага цеста для дзяцей выхаваўча-аздараўленчых лагераў "Галактыка" СШ № 5 і "Сузор'е" СШ № 10 г. Слоніма.
Новы год для дзяцей распачаўся з цікавых заняткаў і творчасці: юныя майстры з вялікай ахвотай асвойвалі прапанаваныя тэхнікі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

 

 

Обновлено 03.01.2025 19:10
 

"ПАДАРОЖЖА ПА АДДЗЕЛУ РАМЁСТВАЎ"

E-mail Печать PDF
ПАДАРОЖЖА ПА АДДЗЕЛУ РАМЁСТВАЎ
І ТРАДЫЦЫЙНАЙ КУЛЬТУРЫ
Аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры наведалі дзеці прышкольнага аздараўленчага лагера "Умные детки" Гімназіі №1 г.Слоніма.
Юныя наведвальнікі пазнаёміліся з традыцыйнымі рамёствамі нашых продкаў, творчымі работамі майстроў аддзела і таленавітых людзей Слонімшчыны.
Таксама захапіліся творчасцю ўдзельнікаў дзіцячых гурткоў Слонімскага аддзела рамёстваў.

 

 

Обновлено 31.12.2024 21:53
 

"Навагодні калейдаскоп"

E-mail Печать PDF
НАШЫ ЎЗГАГАРОДЫ
Аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры Слонімскага раённага цэнтра культуры стаў пераможцам у намінацыі "Лепшае навагодняе афармленне фасадаў будынкаў і прылеглых да іх тэрыторый" раённага конкурса "Навагодні калейдаскоп".

 

Обновлено 31.12.2024 21:38
 

"МАЙСТАР-КЛАС "АНЁЛАК""

E-mail Печать PDF
МАЙСТАР-КЛАС "АНЁЛАК"
У рамках рэспубліканскай акцыі "Ад усёй душы" для грамадзян сталага ўзросту Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Слонімскага раёна майстры аддзела рамёстваў правялі майстар-клас "Анёлак".
Як сімвал дабра і чысціні, гэты абярэг у святочныя дні дапаможа ажыццявіць самыя шчырыя мары!

 

Обновлено 27.12.2024 16:07
 

"САЛАМЯНЫЯ УПРЫГОЖВАННІ ДА НОВАГА ГОДА"

E-mail Печать PDF
САЛАМЯНЫЯ УПРЫГОЖВАННІ ДА НОВАГА ГОДА
У Слонімскім аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры ў рамках рэспубліканскай навагодняй акцыі для пажылых людзей "Ад усёй душы" адбылося адкрытае паседжанне аматарскага аб’яднання "Спадчына", на якім узгадвалі гісторыю і цікавыя традыцыі святкавання Новага года і Калядаў.
Нягледзячы на тое, што на двары холад, мы імкнемся стварыць атмасферу ўтульнасці і цеплыні, калі настрой становіцца па-сапраўднаму святочным.
Таму падчас паседжання кіраўнік аматарскага аб’яднання правяла майстар-клас па вырабе саламяных упрыгожванняў на елку.
 

БОЛЬШ ФАТАГРАФІЙ 

Обновлено 27.12.2024 08:43
 

"ТВОРЧАСЦЬ І ДЗЕЦІ"

E-mail Печать PDF
ТВОРЧАСЦЬ І ДЗЕЦІ
Хутка навагоднія святы, якія немагчыма ўявіць сабе без сувеніраў ручной работы!
У рамках акцыі "Нашы дзеці" майстры Слонімскага аддзела рамёстваў наведалі выхаванцаў Сацыяльна - педагагічнага цэнтра Слонімскага раёна і разам зрабілі навагодні сувенір: у тэхніцы дэкаратыўнага роспісу дзеці стваралі маляўнічыя навагоднія шары.
  Самаробныя сувенірчыкі сталі цудоўным упрыгожваннем елкі!
 

 

Обновлено 19.12.2024 09:36
 

"ЭТНАГРАФІЧНАЯ ЭКСПЕДЫЦЫЯ"

E-mail Печать PDF
ЭТНАГРАФІЧНАЯ ЭКСПЕДЫЦЫЯ
Майстры Слонімскага аддзела рамёстваў зладзілі этнаграфічную экспедыцыю ў мястэчкі Слонімскага раёна з мэтай пошуку і збору прадметаў побыту нашых продкаў і тэкстыльных вырабаў.
Падчас экспедыцыі адбылася сустрэча з Віктарам Віктаравічам Качаргой жыхаром в. Нагуевічы і Анатолем Аляксандравічам Грыгарэвічам з в. Дзераўная.
Добразычлівыя вяскоўцы падаравалі ў выставачную залу аддзела рамёстваў церніцу, матавіла і дробныя дэталі ад кроснаў.
Удзельнікам экспедыцыі атрымалася падзівіцца на "каўровую" вышыўку на дыванах, якія былі створаны гаспадыняй у 70-я гады.

 

 

Обновлено 17.12.2024 08:43
 

"НАВАГОДНІ СУВЕНІР"

E-mail Печать PDF
 ФОТАФАКТ
НАВАГОДНІ СУВЕНІР
Майстры Слонімскага аддзела рамёстваў правялі цікавы і пазнавальны майстар-клас па лепцы з салёнага цеста "Навагодні сувенір" для вучняў 3-х класаў ДУА "Гімназія №1 г.Слоніма".
 

 

Обновлено 11.12.2024 09:00
 


Страница 12 из 38

Главное меню

Счетчик посещений

 

Кто на сайте

Сейчас 488 гостей онлайн

Поиск

Выбор языка