Государственное Учреждение культуры

Слонимский районный центр культуры

  • Увеличить размер шрифта
  • Размер шрифта по умолчанию
  • Уменьшить размер шрифта
Home Отдел ремёсел и традиционной культуры
ОТДЕЛ РЕМЁСЕЛ И ТРАДИЦИОННОЙ КУЛЬТУРЫ


"Чароўны свет выцінанкі"_27.05

E-mail Печать PDF
ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ.
ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
Выстаўка "Чароўны свет выцінанкі" працягвае прывабліваць
 юных наведвальнікаў. Адбылася чарговая творчая сустрэча
 носьбіта элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны
"Беларускае мастацтва выцінанкі" Людмілы Руткоўскай з
 вучнямі 2 "А" класа сярэдняй школы 3 г. Слоніма.
Дзеці даведаліся пра гісторыю ўзнікнення выцінанкі, яе віды
 і асаблівасці. Разнастайныя тэматычныя работы ўразілі
 прысутных і вызвалі ў дзяцей жаданне паспрабаваць сябе ў
 гэтым відзе творчасці.

 

БОЛЬШЕ ФОТОГРАФИЙ ЗДЕСЬ 

Обновлено 28.05.2024 16:19
 

"Чароўны свет выцінанкі"_22.05

E-mail Печать PDF
ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ.
ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
Выстаўка "Чароўны свет выцінанкі" працягвае прывабліваць
 юных наведвальнікаў. Адбылася чарговая творчая сустрэча
 носьбіта элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны
 "Беларускае мастацтва выцінанкі" Людмілы Руткоўскай з
вучнямі Гімназіі №1 г.Слоніма. Дзеці даведаліся пра гісторыю
ўзнікнення выцінанкі, яе віды і асаблівасці. Разнастайныя
 тэматычныя работы ўразілі прысутных і вызвалі шмат пытанняў
 аб сакрэтах тэхніцы іх выканання. Прыгажосць цудоўных работ
вызвала ў дзяцей жаданне паспрабаваць сябе ў гэтым відзе творчасці.

 

 

Обновлено 23.05.2024 11:35
 

"“Ад мінулага да сучаснага” для вучняў школы № 4"

E-mail Печать PDF

ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ.

ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ

Для вучняў 5-х класаў Сярэдняй школы № 4 была
праведзена інтэрактыўная праграма
“Ад мінулага да сучаснага”.
Падчас мерапрыемства дзеці змаглі даведацца пра прадметы
быта нашых продкаў, паўдзельнічаць у майстар-класах па
 прасаванні саматканага льнянога палатна поцягам, навіванні
 ніткі на цэўку і ткацтве на кроснах. Акрамя таго, юныя
 наведвальнікі выставачнай залы паспаборнічалі ў
пазнавальных гульнях і самыя кемлівыя атрымалі
сувеніры ручной работы ад майстроў аддзела рамёстваў
і традыцыйнай культуры.

 

Обновлено 23.05.2024 11:03
 

"Ноч музеяў"

E-mail Печать PDF
ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ.  
КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ
 Майстры аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры з
 выстаўкай
"Вясновае натхненне" прынялі ўдзел у
акцыі
"Ноч музеяў".

 

Обновлено 20.05.2024 12:06
 

“Цудоўных рук майстэрства”

E-mail Печать PDF
  ЛЮДЗІ.ПАДЗЕІ.ФАКТЫ.
 ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
Урамках адкрыцця літаратурна-этнаграфічнага
 музея ў Сярэдняй школе № 8 г. Слоніма спецыялістамі
 
аддзела рамёстваў была арганізавана выстаўка
“Цудоўных рук майстэрства”. Працягваецца праца па
 захаванні і перадачы вопыту па традыцыйных рамёствах
 падрастаючаму пакаленню. Для вучняў былі праведзены
разнастайныя майстар-класы: па аплікацыя саломкай
 “Памяць пакаленняў”, дэкаратыўнаму роспісу
“Палявыя кветкі” па матывах агоўскага роспісу,
 выцінанцы
“Дрэва жыцця”, вышыўцы крыжом
“Традыцыйныя вузоры”, вырабе абярэгавай лялькі
“Спадарожніца”. Дзеці с зацікаўленасцю пазнавалі новае,
 актыўна ўдзельнічалі ў майстар-класах і ў выніку самастойнай
творчай працы ў іх атрымаліся цудоўныя вырабы!

 

БОЛЬШЕ ФОТОГРАФИЙ ЗДЕСЬ

Обновлено 18.05.2024 09:30
 

“Дрэва жыцця”

E-mail Печать PDF

ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ.

 КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ

 Спецыялістамі Слонімскага аддзела рамёстваў і

традыцыйнай культуры для вучняў 3 класа Сярэдняй

 школы № 4 г. Слоніма быў арганізаваны майстар-клас

 па выцінанцы “Дрэва жыцця”. Шырокае распаўсюджанне

 на тэрыторыі Беларусі гэты від мастацтва меў на мяжы

19-20 стагоддзяў, калі папяровыя вузоры выкарыстоўваліся

 для аздаблення традыцыйнага жылля нашых продкаў.

Зараз жа назіраецца адраджэнне мастацтва выцінанкі і

пераход яго на новы ўзровень майстэрства.

 Тэхніка выцінанкі  патрабуе дакладнасці і карпатлівай

 працы і, нягледзячы на юны ўзрост, дзецям удалося стварыць

 сапраўдныя творы мастацтва.

 

 БОЛЬШЕ ФОТОГРАФИЙ ЗДЕСЬ  

Обновлено 16.05.2024 10:35
 

"ДЗЕНЬ ПЕРАМОГІ"

E-mail Печать PDF
ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ.
ДЗЕНЬ ПЕРАМОГІ
У гарадскім парку Слоніма спецыялісты аддзела рамёстваў
і традыцыйнай культуры арганізавалі выстаўку сувеніраў
 ручной работы і майстар-клас па вырабе святочнай бутаньеркі.
Таксама можна набыць вырабы ручной работы ад майстроў
 Слонімшчыны. Сардэчна віншуем усіх са святам, жадаем моцнага
 здароўя, росквіту і мірнага неба над галавой!!!

 

БОЛЬШЕ ФОТОГРАФИЙ ЗДЕСЬ 

Обновлено 10.05.2024 11:48
 

"Ад мінулага да сучаснага"

E-mail Печать PDF
ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ.
 КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ
 У выставачнай зале аддзела рамёстваў для вучняў
сярэдняй школы №8 была праведзена інтэрактыўная
праграма "Ад мінулага да сучаснага".
 Дзеці атрымалі цікавыя звесткі аб прадметах быта з
 этнакутка і калекцыях работ сучасных майстроўСлонімшчыны. Паўдзельнічалі ў майстар-класах па
прасаванні саматканага льнянога палатна поцягам,
навіванні ніткі на цэўку і ткацтве на кроснах,
акрамя таго паспаборнічалі ў пазнавальнай гульні "Клубочак".
Святочныя Велікодныя дні працягваюцца,
і як было прынята даўней - трэба весяліцца!
Шмат радасці і пазітыўных эмоцый дзеці атрымалі
ў гульні "Катанне яечак", а самыя кемлівыя атрымалі
 велікодны падаруначак.
 
БОЛЬШЕ ФОТОГРАФИЙ ЗДЕСЬ
Обновлено 08.05.2024 11:27
 

"Жывая ніць традыцый"

E-mail Печать PDF
ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ.
КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ
На ДП "Слонімская фабрыка мастацкіх вырабаў" была
арганізавана выстаўка
"Жывая ніць традыцый" Слонімскага
 аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры.
Калекцыя лялек у беларускіх строях, работы ў тэхніцы
"аплікацыя саломкай", незвычайныя тэкстыльныя буслы,
беларускія ручнікі - усё гэта прыемна ўразіла наведвальнікаў
 мерапрыемства.
Акрамя таго, былі прадэманстраваны майстар-класы па
 народных мастацкіх рамёствах: аплікацыі саломкай і вырабу
абярэгавай лялькі.
Працягваем зберагаць культурную спадчыну продкаў разам!

 

БОЛЬШЕ ФОТОГРАФИЙ ЗДЕСЬ 

Обновлено 30.04.2024 18:00
 

"Чароўны свет выцінанкі"

E-mail Печать PDF
ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ.
 КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ
 У выставачнай зале аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры
 "АД МІНУЛАГА ДА СУЧАСНАГА" адбылося адкрыццё выстаўкі
 носьбіта элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны
 "Беларускае мастацтва выцінанкі" Людмілы Георгіеўны Руткоўскай
 "Чароўны свет выцінанкі". У сваіх работах майстар увасабляе
  разнастайныя тэмы: фальклорныя матывы, прыгажосць роднага краю,
 міфалагічны свет, сюжэты да рэлігійных святаў. Асаблівасцю работ
 Людмілы Георгіеўны з'яўляюцца вытанчанасць выканання і высокі
 мастацкі ўзровень. Выставачныя работы захапілі ўсіх наведвальнікаў
 мерапрыемства, у тым ліку малодшую аудыторыю –
 вучняў 4 "А" класа сярэдняй школы № 5.
 Запрашаем усіх наведаць выстаўку!

 

БОЛЬШЕ ФОТОГРАФИЙ ЗДЕСЬ 
Обновлено 30.04.2024 09:25
 

"Велікоднае яйка"

E-mail Печать PDF
ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ.
                ПА ШЛЯХУ ТВОРЧАСЦІ ДА ПОСПЕХУ
Спецыялісты Слонімскага аддзела рамёстваў правялі
майстар-клас па лепцы з салёнага цеста для вучняў
2 "В"  класа Сярэдняй школы № 3.
Цестапластыка - займальны від творчасці і дзеці с
задавальненнем зрабілі цудоўную падвеску "Велікоднае яйка".
Гэты працэс так захапіў дзецей, што яны запрасілі
майстроў наведаць іх яшчэ раз!

 

БОЛЬШЕ ФОТОГРАФИЙ ЗДЕСЬ 
Обновлено 30.04.2024 09:07
 


Страница 21 из 38

Главное меню

Счетчик посещений

 

Кто на сайте

Сейчас 545 гостей онлайн

Поиск

Выбор языка