ФОТАФАКТ
ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
Для дзяцей прышкольнага аздараўленчага лагера "Брыганціна"
СШ №8 г.Слоніма спецыялістамі аддзела рамёстваў была
праведзена інтэрактыўная праграма "Ад мінулага да сучаснага".
Падчас экскурсіі дзеці ўважліва разглядалі экспанаты этнакутка і
з вялікай ахвотай удзельнічалі ў майстар-класах па навіванні ніткі
на цэўку і размінанні саматканага льнянога палатна поцягам.
Пазнаёміліся з такім старажытным прыстасаваннем для ткацтва, як –
кросны і ўбачылі працэс ткацтва на іх.
Калекцыі работ сучасных майстроў Слонімшчыны вельмі ўразілі
юных наведвальнікаў.
Акрамя таго, дзеці паспаборнічалі ў пазнавальных гульнях і самыя
актыўныя атрымалі сувеніры ручной работы.