ФОТАФАКТ
ЯДНАЕМСЯ РАМЕСТВАМІ
Для выхаванцаў Дзіцячага сацыяльнага прыюта
ДУА "Сацыяльна-педагагічны цэнтр Слонімскага раёна"
спецыялістамі аддзела рамёстваў была праведзена
інтэрактыўная праграма "Ад мінулага да сучаснага".
Падчас экскурсіі дзеці ўважліва разглядалі экспанаты
этнакутка і з вялікай ахвотай удзельнічалі ў майстар-класе
па размінанні саматканага льнянога палатна поцягам,
назіралі як праходзіць працэс ткацтва на кроснах.
Калекцыі работ сучасных майстроў Слонімшчыны вельмі
ўразілі юных наведвальнікаў.
Акрамя таго, дзеці паспаборнічалі ў пазнавальных гульнях
і самыя кемлівыя атрымалі сувеніры ручной работы.