ТЫДЗЕНЬ БАЦЬКОЎСКАГА КАХАННЯ
Слонімскі аддзел рамёстваў далучыўся да агульнаабласной
акцыі "ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ: вучымся разам з бацькамі".
Урамках акцыі для ўдзельнікаў дзіцячых гурткоў "Беларуская лялька",
"Лянок", "Залатая саломка" і іх бацькоў, майстры аддзела правялі
майстар-класы па традыцыйных накірунках творчасці: дэкаратыўнаму
роспісу "Агоўскія матывы" і выцінанцы "Дрэва жыцця".
Рознакаляровыя закладкі для кніг і паштоўкі атрымаліся вельмі
яркімі і прыгожымі, а эмоцыі ўдзельнікаў - радаснымі і прыемнымі.