Государственное Учреждение культуры

Слонимский районный центр культуры

  • Увеличить размер шрифта
  • Размер шрифта по умолчанию
  • Уменьшить размер шрифта
Home Люди. События. Факты

"Сустрэча замежных гасцей"

E-mail Печать PDF
ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ.
КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ
 Замежная дэлегацыя города Цін'ян правінцыі Ганьсу
Кітайскай Народнай Рэспублікі, якую ўзначаліў старшыня
 Народнай урады Чжоў Цзіцзюнь, наведала выставачную
 залу "Ад мінулага да сучаснага".
Для паважаных гасцей спецыялісты Слонімскага
 аддзела рамёстваў правялі пазнавальную праграму:
- экскурсія па этнакутку;
- дэманстрацыя тэхналогіі ткацтва на кроснах;
 - удзел у майстар-класах па вырабе абярэгавай лялькі, выцінанцы,
 аплікацыі саломкай.Самабытная традыцыйная культура Беларусі
 ўразіла замежных наведвальнікаў, шматлікія віды народнай творчасці
 вызвалі сапраўдную зацікаўленасць.
 На прыканцы прыемнай сустрэчы абодва бакі абмяняліся традыцыйнымі
 сувенірамі.


 
БОЛЬШЕ ФОТОГРАФИЙ ЗДЕСЬ
Обновлено 08.07.2024 09:25
 

“Вечна жыві і квітней, Беларусь”

E-mail Печать PDF
   ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ.
ПА ШЛЯХУ ТВОРЧАСЦІ ДА ПОСПЕХУ
Па выніках выстаўкі-конкурса дэкаратыўна-прыкладнога і
 
выяўленчага мастацтва “Вечна жыві і квітней, Беларусь”
да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх
захопнікаў, што праходзіць у выставачнай зале Гродзенскага
абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці, майстар
Слонімскага аддзела рамёстваў Вера Адамаўна Дзевятчанка
атрымала дыплом і ўзнагароду ў намінацыі «за крэатыўнае
мастацкае мысленне». Сардэчна віншуем і жадаем поспехаў
 у творчай працы!

 

 

Обновлено 08.07.2024 09:06
 

"Жаданніца"_04.07

E-mail Печать PDF
ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ.
ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
Майстры Слонімскага аддзела рамёстваў правялі майстар-клас
 
па вырабе абярэгавай лялькі "Жаданніца" для дзяцей профільнага
 лагера з дзённым знаходжаннем "Маяк" СШ №8 г.Слоніма. Дзеці
і нават настаўнікі з цікавасцю і задавальненнем працавалі над
стварэннем народнай лялькі, далучыўшыся да традыцыйнай
 культуры нашых продкаў. І ў выніку ў кожнага атрымаўся цудоўны
 абярэг!

 

БОЛЬШЕ ФОТОГРАФИЙ ЗДЕСЬ 

Обновлено 05.07.2024 08:40
 

"Саламяных спраў майстры"

E-mail Печать PDF
ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ.
КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ 
Ў выставачнай зале Слонімскага аддзела рамёстваў адбылася
 арт-сустрэча "Саламяных спраў майстры" ў рамках адкрытага
 аматарскага аб'яднання "Спадчына"
Федаровіч Тамары Канстанцінаўны і Зелянко Анастасіі Васільеўны –
носьбітаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны
 "Беларускія мастацкія практыкі саломапляцення" з дзецьмі
прышкольнага аздараўленчага профільнага лагера "Знаўца"
 ДУА "СШ №5 г.Слоніма".
Дзеці пазнаёміліся з шырокай выстаўкай творчых вырабаў
майстроў саломапляцення Слонімшчыны –
Федаровіч Т.К., Мароз В.У., Вянскоўскай В.Б. і аплікацыі
 саломкай - Зелянко А.В..
Актыўна і з цікавасцю паўдзельнічалі ў майстар-класах па вырабе
закладак "Зубатка", "Памяць пакаленняў".
Мастацкія практыкі работы з саломкай будуць жыць на Слонімскай
зямлі, пакуль тут жывуць і працуюць таленавітыя майстры, якія з
 любоўю і павагай адносяцца да народных традыцый сваіх продкаў
 і з ахвотай перадаюць свой бясцэнны практычны вопыт моладзі!
 

БОЛЬШЕ ФОТОГРАФИЙ ЗДЕСЬ 

Обновлено 29.06.2024 17:42
 

"Часоў злучная ніць"_26.06

E-mail Печать PDF
ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ.
 ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
У рамках рэалізацыі раённага праекта "Культурную Спадчыну
 продкаў зберагаем разам", майстры Слонімскага аддзела
 рамёстваў правялі ТРАДЫЦЫЙНЫ КАЛЕЙДАСКОП
 "Часоў злучная ніць", для дзяцей прышкольнага аздараўленчага
профільнага лагера "Словесник" ДУА "Сярэдняя школа №4
 імя П.І. Батава г. Слоніма".
Праграма традыцыйнайнага калейдаскопа была насычанай і
 разнастайнай.
Майстры арганізавалі:
выстаўку народнай творчасці "Традыцыі і сучаснасць";
дэманстрацыю відэаролікаў "Рамёствы Слонімшчыны" і
"Традыцыі выпечкі караваяў на Слонімшчыне";
правялі майстар-класы па народных мастацкіх рамёствах:
вышыўцы - народны майстар Рэспублікі Беларусь - Міхед А.М.;
 аплікацыі саломкай - Зелянко А.В., носьбіт беларускіх
мастацкіх практык аплікацыі саломкай;
 выцінанцы - Васюхоўская Ю.Ю.;
 ткацтве пояса на настольным лентаткацкім станку - Дзевятчанка В.А..
 З цікавасцю і задавальненнем дзеці далучыліся да
 традыцыйнай культуры нашых продкаў.

      

БОЛЬШЕ ФОТОГРАФИЙ ЗДЕСЬ 

Обновлено 27.06.2024 14:59
 


Страница 6 из 37

Главное меню

Счетчик посещений

 

Кто на сайте

Сейчас 1055 гостей онлайн

Поиск

Выбор языка

Интернет ресурсы