обслуживанию поздравили жительницу деревни Новики –
Шундрик Надежду Павловну с 80-летним юбилеем.
Артисты подарили добрые и нежные пожелания,
душевные песни, а Крокодил Гена преподнёс
очаровательный сюрприз для нашей именинницы!
Обновлено 08.10.2024 15:26
“ЧАРОЎНЫ КАРАВАЙЧЫК”
01.10.2024 15:17
Администратор
ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ.
КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ
ПЕРАЕМНАСЦЬ ТРАДЫЦЫЙ. ТВОРЧАСЦІ
НЕ ЗГАСНУЦЬ, ТРАДЫЦЫІ ЖЫЦЬ!
У нядзельны вечарок паўлаўская этнагасцёўня “КАРАВАЙНІЦКАЯ” напоўнілася прыемнай цеплынёй і цягучым водарам свежаспечаных “шышак” - тое ГАЛОЎНЫЯ НОСЬБІТЫ каравайнай традыцыі Слонімшчыны – удзельніцы народнага фальклорнага калектыву “ЧАРАЎНІЦЫ-КАРАВАЙНІЦЫ” – і іх маленькія ПЕРАЕМНІКІ - удзельнікі дзіцячага аматарскага аб’яднання “ЧАРОЎНЫ КАРАВАЙЧЫК” - сабраліся на фальклорных вячорках “Паўлаўскі каравай - повязь часоў”. Рупліва ладзілася справа і “шышкі” спраўна запаўнялі формачкі. А пакуль будучыя ўпрыгожванні для каравая апякаліся, старэйшыя каравайніцы дзяліліся з малодшымі важнымі парадамі па выпечцы караваяў. Напрыканцы вечара дзеці з імпэтам дапамагалі каравайніцам упрыгожваць знакаміты Паўлаўскі каравай.
Обновлено 01.10.2024 15:27
"ТРАДЫЦЫЙНЫ КАЛЕЙДАСКОП "Часоў злучная ніць""
04.09.2024 23:45
Администратор
ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ.
КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ
Для вучняў СШ № 5 г. Слоніма спецыялістамі аддзела
рамёстваў быў арганізаваны ТРАДЫЦЫЙНЫ
КАЛЕЙДАСКОП "Часоў злучная ніць".
Падчас мерапрыемства дзеці даведаліся аб традыцыйнай
культуры Слон
імшчыны і накірунках дзейнасці аддзела рамёстваў і
традыцыйнай культуры, убачылі калекцыі работ майстроў
і прынялі ўдзел у майстар-класах па аплікацыі саломкай,
КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ На прадпрыемстве ААТ "Слонімскі мясакамбінат" для работнікаў вытворчасці спецыялістамі Слонімскага аддзела рамёстваў была арганізавана перасоўная выстаўка "Жывая ніць традыцый". На выстаўцы дэманстраваліся беларускія ручнікі, работы ў тэхніцы "аплікацыя саломкай", калекцыя лялек у традыцыйных строях, тэкстыльныя буслы ў беларускім адзенні, сувеніры ручной работы - усё гэта прыемна ўразіла наведвальнікаў мерапрыемства. Акрамя таго, былі прадэманстраваны майстар-класы па выцінанцы, аплікацыі саломкай, дэкаратыўнаму роспісу. Працягваем зберагаць культурную спадчыну продкаў разам!
ПА ШЛЯХУ ТВОРЧАСЦІ ДА ПОСПЕХУ У рамках адкрытага паседжання аматарскага аб'яднання "Спадчына" адбылася творчая сустрэча "Казачныя цацкі" з майстрам па вырабе цацак з фетра Юліяй Мікалаеўнай Базан. Стварэннем цацак і тэкстыльных развіваючых кніг майстар пачала займацца, калі з'явіліся ўласныя дзеці. Усе работы Юліі Мікалаеўны функцыянальныя і прызначаны для развіцця дробнай маторыкі і кагнітыўных здольнасцей малых – дзеці з вялікім захапленнем гуляюць і спазнаюць свет. Падчас мерапрыемства Юлія паказала майстар-клас па вырабе развіваючай цацкі "Совушка". Творчая сустрэча ўразіла прысутных добразычлівасцю, адкрытасцю майстра і яе здольнасцю ствараць дэталёвыя ўнікальныя вырабы.