Пазнавальна і цікава прапануе правесці час Слонімскі аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры! Так, для дзяцей прышкольных аздараўленчых лагероў "Цветик-семицветик" СШ №9, "" Гімназіі №1, "Бригантина" СШ №8 г. Слоніма была праведзена інтэрактыўная праграма "Ад мінулага да сучаснага". Дзецям упершыню давялося папрасаваць саматканае палатно старажытным спосабам, навіць нітку на цэўку, даведацца і паглядзець, як калісьці ткалі на кроснах нашыя бабулі. Расповяд пра этнапрадметы дазволіў апынуцца ў мінулым, калі многія прылады і прадметы побыту рабіліся самастойна. А весялосці наведвальнікам дадалі забаўныя гульні!
Обновлено 08.06.2024 13:35
“Чароўны свет выцінанкі”_31.05
03.06.2024 09:43
Администратор
ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ.
ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
Выстаўку носьбіта элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны“Беларускае мастацтва выцінанкі”Людмілы Руткоўскай наведалі вучні 5 “А” класа Сярэдняй школы № 2 г. Слоніма. Юныя аматары народнай творчасці з цікавасцю даведаліся пра гісторыю узнікнення выцінанкі, яе відах і асаблівасцях. Разнастайныя тэматычныя работы выстаўкі “Чароўны свет выцінанкі” уразілі дзяцей і вызвалі вялікую колькасць слоў захаплення.
Обновлено 03.06.2024 09:58
"Мир кукол"
30.05.2024 16:43
Администратор
ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ.
ПА ШЛЯХУ ТВОРЧАСЦІ ДА ПОСПЕХУ У межах адкрытага пасяджэння аматарскага аб'яднання "Спадчына" адбылася творчая сустрэча "Мір лялек" з майстрам па вырабе інтэр'ерных лялек Алены Сяргееўны Сцяцко. ырабам тэкстыльных прыгажунь Алена Сяргееўна занялася каля пяці год таму, а пачалося ўсё са стварэння лялькі для ўнучкі. Гэты занятак так захапіў майстра, што творчае натхненне не пакідае яе да сённяшняга дня, а ўражвае яе прырода і ўсё прыгожае. З часам выпрацавалася свая тэхніка стварэння лялек, сакрэтамі якой Алена Сяргееўна дзеліцца з ўсімі жадаючымі. У калекцыі майстра ёсць работы навагодняй тэматыкі, скандынаўскія гномы, вясновыя кампазіцыі і шмат лялек з унікальным характарам. Дзякуем майстру за прыемную сустрэчу і жадаем творчых поспехаў!
Обновлено 30.05.2024 16:56
"Па матывах агоўскага роспісу"
29.05.2024 14:48
Администратор
ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ.
ПА ШЛЯХУ ТВОРЧАСЦІ ДА ПОСПЕХУ Для першакласнікаў Сярэдняй школы № 8 г. Слоніма спецыялістамі аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры быў праведзены майстар-клас па мастацкаму роспісу (па матывах агоўскага роспісу). Дзецям упершыню давялося працаваць у гэтай тэхніцы і тым большую зацікаўленасць яна вызвала. Кветкавыя ўзоры і птушкі ва ўсіх атрымаліся надзвычай яркімі і маляўнічымі.  Кожны з дзяцей стварыў непаўторную каляровую закладку.
Обновлено 29.05.2024 15:32
"Чароўны свет выцінанкі"_27.05
28.05.2024 16:14
Администратор
ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ.
ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
Выстаўка "Чароўны свет выцінанкі"працягвае прывабліваць юных наведвальнікаў. Адбылася чарговая творчая сустрэча носьбіта элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны "Беларускае мастацтва выцінанкі"Людмілы Руткоўскай з вучнямі 2 "А" класа сярэдняй школы №3 г.Слоніма. Дзеці даведаліся пра гісторыю ўзнікнення выцінанкі, яе віды і асаблівасці. Разнастайныя тэматычныя работы ўразілі прысутных і вызвалі ў дзяцей жаданне паспрабаваць сябе ў гэтым відзе творчасці.