Незвычайны свет традыцыйнай лялькі захапляе не толькі дзяцей, але і дарослых, таму напярэдадні Дня беларускай лялькі ў Слонімскім аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры быў праведзены майстар-клас па вырабе Лялькі-жаданніцы. Раней лялька стваралася не толькі для гульні, але і як абярэг на шчасце, дабрабыт, здароўе, у падарожжа, для працягу рода і г.д. У сваю чаргу, Лялька-жаданніца можа споўніць самыя шчырыя жаданні таго, хто яе робіць, таму ўдзельнікі майстар-класа старанна, па ўсіх правілах стваралі свой асабісты абярэг.