ПА ШЛЯХУ ТВОРЧАСЦІ ДА ПОСПЕХУ Майстры Слонімскага аддзела рамёстваў правялі майстар-клас у тэхніцы "дэкупаж" для наведвальнікаў ДУ "Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Слонімскага раёна ". Кожны ўдзельнік мерапрыемства атрымаў шмат карыснай інфармацыі пра "дэкупаж", змог праявіць свае творчыя здольнасці і ў выніку ва ўсіх атрымалася непаўторная алоўніца, зробленая сваімі рукамі.
КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ ДЫПЛОМ І СТУПЕНІ ў другі раз атрымала АЛЕНА МІКАЛАЕЎНА МІХЕД - народны майстар Рэспублікі Беларусь за ўдзел у абласной выстаўцы-конкурсе дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва "РУЧНІК, ЯК ШЛЯХ ЖЫЦЦЯ" у рамках каравай-фэста "Бацькава булка"у г. Свіслач. Майстрыха прадэманстравала калекцыю вышытых ручнікоў "УЗОРЫ РОДНАГА КРАЮ" і паказала майстар-клас па вышыўцы крыжом для гасцей і ўдзельнікаў мерапрыемства. А таксама, Слонімскі аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры арганізаваў выстаўку творчых вырабаў майстроў і ўзнагароджаны ДЫПЛОМАМ за ўдзел у каравай -фэсце "Бацькава булка".
У рамках рэалізацыі раённага праекта "Культурную Спадчыну продкаў зберагаем разам", майстры аддзела рамёстваў правялі ТРАДЫЦЫЙНЫ КАЛЕЙДАСКОП "Часоў злучная ніць", для дзяцей прышкольнага аздараўленчага лагера "Бригантина" ДУА "СШ №8". Праграма традыцыйнайнага калейдаскопа была насычанай і разнастайнай. Майстры арганізавалі: выстаўку народнай творчасці "Цуды з бабулінага куфра"; дэманстрацыю відэароліка "Рамёствы Слонімшчыны"; правялі майстар-класы па народных мастацкіх рамёствах: дэкаратыўнаму роспісу - Зелянко М.У.; вырабе абярэгавай лялькі - Пацынка І.М.; выцінанцы - Васюхоўская Ю.Ю., аплікацыі саломкай - Зелянко А.В., носьбіт практык мастацтва аплікацыі саломкай. інтарэсам і задавальненнем дзеці далучыліся да традыцыйнай культуры нашых продкаў.
Обновлено 13.08.2024 09:45
"Майстар-класы па дэкаратыўнаму роспісу"
17.07.2024 16:02
Администратор
ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ.
ПА ШЛЯХУ ТВОРЧАСЦІ ДА ПОСПЕХУ Для дзяцей прышкольнага аздараўленчага лагера «Созвездие» СШ №10 спецыялісты Слонімскага аддзела рамёстваў правялі майстар-класы па дэкаратыўнаму роспісу. Падчас працы дзеці даведаліся пра асаблівасці кампазіцыі, асноўных сюжэтах і каларыстыкі агоўскага роспісу. Усе творчыя работы атрымаліся непаўторнымі і надзвычай маляўнічымі!
Обновлено 17.07.2024 16:05
"ДУГОЕ ЖЫЦЦЁ ДРЭВА"
11.07.2024 11:47
Администратор
ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ.
КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ У выставачнай зале "Ад мінулага да сучаснага" адбылося ўрачыстае адкрыццё персанальнай выстаўкі "ДУГОЕ ЖЫЦЦЁ ДРЭВА" майстра разьбы па дрэве ВАСІЛЯ ГРАБУНА. Разьба па дрэве, як у даўнія часы, так і цяпер не страчвае сваёй значнасці. Любоў да гэтага віду творчасці малому Васілю некалі прывіў школьны настаўнік працы Азярніцкай школы Слонімскага раёна. Як любімы занятак, гэта рамяство суправаджае майстра і па сённяшні дзень. У працы Васіль выкарыстоўвае розныя пароды драўніны: ліпу, ясень, дуб, бук, нават елку і сасну. Тэматыка вырабаў разнастайная: звяры і птушкі Беларусі, іншых краін, кампазіцыі. Натхняе майстра на новыя работы любімая сям'я. Дзякуючы такім таленавітым людзям, як Васіль Грабун, традыцыі разьбы па дрэве на Слонімшчыне не будуць страчаны.