КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ.
Папулярызацыя нематэрыяльнай культурнай спадчыны
Слонімскага раёна працягваецца. Сёння ў Паўлаўскую
этнагасцёўню на анімацыйную праграму “ЦУДА-ПЕЧКА”
завіталі вучні ДУА “Сярэдняя школа №8 г.Слоніма”,
дзе ўдзельніцы народнага фальклорнага калектыву “Чараўніцы-каравайніцы”
пазнаёмілі іх з гісторыяй традыцыйнага печыва на Слонімшчыне.
Дзеці прымалі ўдзел у гульнях, з цікавасцю разглядалі прадметы
сялянскага побыту, з захапленнем працавалі над вырабам
“шышак” і “кветак” на каравай.