ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
  У межах рэспубліканскай акцыі "Павага, клопат, адказнасць" і дэкады "Залаты ўзрост", прысвечанай Дню сталых людзей, у выставачнай зале Слонімскага аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры прайшоў майстар-клас па вырабе абярэга з саломкі "Венічак" для грамадзян сталага ўзросту Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Слонімскага раёна.
  З даўніх часоў у беларусаў салома асацыявалася з сонцам і зямлёй, таму вырабы з яе лічыліся магутнымі талісманамі, якія захоўваюць сілу прыроды.
  У выніку карпатлівай, займальнай працы з саломкай у прысутных атрымаліся цудоўныя вырабы, якія падаравалі ім добры настрой.
 
