У выставачнай зале"Ад мінулага да сучаснага" адбылося адкрыццё персанальнай выстаўкі Тамары Сцяцэнка "Творчасць, пранесеная праз усё жыццё". Тамара Якаўлеўна - душэўны, адкрыты да людзей чалавек, які прысвяціў ўсё сваё жыццё творчасці. Яна мае талент знаходзіць і заўважаць у навакольным асяроддзі прыгожае і ўмее тонка, з цеплынёй і любоўю адлюстроўваць гэтую прыгажосць на жывапісных палотнах. Другім творчым накірункам майстра з'яўляецца ткацтва габеленаў, у якіх увасабляецца прыгажосць роднага краю і адчуваецца цеплыня рук таленавітай Тамары Якаўлеўны. Запрашаем наведаць выстаўку па 23 чэрвеня 2025 года!
Падчас летніх канікул спецыялісты Слонімскага аддзела рамёстваў правялі майстар-клас па дэкупажы для дзяцей выхаваўча-аздараўленчага лагера "Созвездие". Новая тэхніка ўпрыгожвання прадметаў прыемна ўразіла дзяцей, старанна і з задавальненнем яны дэкарыравалі алоўніцы!
Обновлено 09.06.2025 11:50
"ВЯРТАННЕ ДА ВЫТОКАЎ"
09.06.2025 11:15
Администратор
ВЯРТАННЕ ДА ВЫТОКАЎ
Тыдзень традыцыйнай культуры "Спадчыну Слонімшчыны зберагаем разам" працягваецца. Майстры Слонімскага аддзела рамёстваў правялі інтэрактыўную праграму"Ад мінулага да сучаснага"для дзяцей выхаваўча-аздараўленчага лагера "Брыганціна" Сярэдняй школы №8 г.Слоніма. У выставачнай зале дзеці пазнаёміліся з прадметамі быта нашых продкаў, старажытнымі кроснамі. Даведаліся пра традыцыйныя беларускія рамёствы, паспрабавалі свае сілы ў размінанні льнянога палатна поцягам і навіванні ніткі на цэўку. Убачылі шмат творчых работ майстроў нашага краю, выкананых у старажытных тэхніках. Дзеці лёгка спраўляліся з прапанаванымі ім заданнямі і гульнямі. А для юных наведвальнікаў выхаваўча-аздараўленчага лагера "Сузор'е" Сярэдняй школы № 10 імя В.І.Пелініцына спецыялісты аддзела рамёстваў правялі пазнавальны майстар-клас па дэкаратыўным роспісе.
У рамках Тыдня традыцыйнай культуры"Спадчыну Слонімшчыны зберагаем разам" майстры аддзела рамёстваў правяліТРАДЫЦЫЙНЫ КАЛЕЙДАСКОП "Часоў злучная ніць"для дзяцей выхаваўча-аздараўленчага лагера "Сузор'е" Сярэдняй школы №10 імя В.І.Пелініцына. Дзеці змаглі дакрануцца да багатай культурнай спадчыны нашых продкаў. Яны ўбачылі калекцыі творчых вырабаў майстроў. З захапленнем прымалі ўдзел у майстар-класах па вышыўцы, ткацтве пояса, дэкаратыўным роспісе, карункапляценні, мастацкай кераміцы. Таксама змаглі змястоўна даведацца пра элементы нематэрыяльнай культурнай спадчыны Гродзенскай вобласці: "Беларускія мастацкія практыкі саломапляцення" і "Беларускае мастацтва выцінанкі". Для іх носьбіты - Анастасія Зелянко прадэманстравала майстар-клас па аплікацыі саломкай, а Людміла Руткоўская - па выцінанцы. Дзеці з ахвотай фатаграфаваліся з традыцыйнымі вырабамі майстроў.
Спецыялісты аддзела рамёстваў правялі цікавыя і пазнавальныя майстар-класы па лепцы з салёнага цеста для дзяцей выхаваўча-аздараўленчага лагера "Улыбка" Сярэдняя школы №3 г.Слоніма".
Дзеці ахвотна і зацікаўлена працавалі з натуральным, пластычным матэрыялам. У выніку плённай працы ва ўсіх атрымаліся прыгожыя летнія матылькі.
У рамках Тыдня традыцыйнай культуры "Спадчыну Слонімшчыны зберагаем разам" майстры аддзела рамёстваў правялі інтэрактыўную праграму "Ад мінулага да сучаснага" для дзяцей выхаваўча-аздараўленчага лагера "Цветик-семицветик" Сярэдняй школы №9 імя І.М.Сухамліна г.Слоніма. Юным наведвальнікам выставачнай залы ўдалося акунуцца ў атмасферу даўніны: дзеці ўбачылі прадметы быта нашых продкаў, даведаліся пра традыцыйныя беларускія рамёствы, паспрабавалі свае сілы ў размінанні льнянога палатна поцягам і навіванні ніткі на цэўку. Асабліва малым хацелася пазнаць сакрэт стварэння палатна на кроснах, таму Народны майстар па вышыўцы Алена Міхед растлумачыла тэхналогію ручнога ткацтва і прадэманстравала яго на старажытных кроснах. Дзеці ўважліва разглядалі экспанаты, цікавіліся незнаёмымі вырабамі і пазнавалі новае, таму лёгка спраўляліся з прапанаванымі заданнямі.
Спецыялісты Слонімскага аддзела рамёстваў правялімайстар-клас па лепцы з салёнага цестадля вучняў 1 "Б" класа ДУА "Сярэдняя школа №10 г.Слоніма". Дзеці з інтарэсам знаёміліся з новым для іх матэрыялам, з задавальненнем працавалі. У выніку стараннай працы ў іх атрымаліся мілыя анёлы!
Обновлено 30.05.2025 11:45
"Дрэва жыцця"
29.05.2025 12:14
Администратор
ВЯРТАННЕ ДА ВЫТОКАЎ
Носьбіт элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны"Беларускае мастацтва выцінанкі (Мастацтва выцінанкі на Гродзеншчыне)” - Людміла Руткоўская, адзначана Падзякай аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУ "Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці" за ўдзел у культурна-патрыятычным праекце "Дрэва жыцця", прысвечаным80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне!!!