У выставачнай зале "Ад мінулага да сучаснага"спецыялісты Слонімскагааддзела рамёстваў правялі інтэрактыўную праграму"Рамёствы Слонімшчыны" для вучняў 9"А" класа ДУА "Сярэдняя школа № 4 імя П.І.Батава г.Слоніма", паказалі дзецям выстаўку творчых работ майстроў Слонімшчыны "Велікодныя цуды" і згулялі з імі ў гульню"Катанне яек".
Спецыялісты Слонімскага аддзела рамёстваў правялі майстар-клас па лепцы з салёнага цеста для выхаванцаў аддзяленнядзённага знаходжання дляінвалідаў Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Слонімскага раёна. Напярэдадні Вялікадня ўдзельнікі мерапрыемства зрабілі цудоўныя святочныя сувеніры!
У выставачнай зале"Ад мінулага да сучаснага"спецыялісты Слонімскага аддзела рамёстваў правялі інтэрактыўную праграму"Рамёствы Слонімшчыны"для вучняў 5 "А" і 5 "Б" класаў ДУА "Сярэдняя школа № 4 імя П.І.Батава г.Слоніма". Дзеці пазнаёміліся з традыцыйнымі прадметамі побыту беларускага народа, даведаліся пра асаблівасці святкавання Вялікадня, наведалі выстаўку "Велікодныя цуды", згулялі ў гульню "Катанне яек".
Обновлено 17.04.2025 00:07
"Рамёствы Слонімшчыны"
16.04.2025 01:07
Администратор
ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
Інтэрактыўную праграму"Рамёствы Слонімшчыны" у выставачнай зале "Ад мінулага да сучаснага" Слонімскага аддзела рамёстваў наведалі вучні 3 "Г" і 7-га класаў ДУА "Сярэдняя школа №4 імя П.І.Батава г.Слоніма". Падчас мерапрыемства дзеці пазнаёміліся са старажытнымі прадметамі этнакутка, даведаліся пра традыцыі і асаблівасці святкавання Вялікадня, наведалі выстаўку "Велікодныя цуды", згулялі ў гульню "Катанне яек".
У выставачнай зале "Ад мінулага да сучаснага"Слонімскага аддзела рамёстваў адбылося ўрачыстае адкрыццё выстаўкі творчых работ майстроў Слонімшчыны "Велікодныя цуды". Праз тыдзень - Вялікдзень, таму самы час акунуцца ў перадсвяточную атмасферу. Тэматычныя работы, якія зроблены ў традыцыйных і сучасных тэхніках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ўразілі і малодшую і сталую аудыторыю. Цудоўныя работы натхнілі юных наведвальнікаў на заняткі творчасцю.
Запрашаем усіх на выстаўку!
Обновлено 15.04.2025 00:24
"Гродзенскія традыцыі до свята Вялікадня"
15.04.2025 00:13
Администратор
Обновлено 15.04.2025 00:17
"Жывая ніць традыцый"
10.04.2025 09:45
Администратор
ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
У рамках рэалізацыі раённага праекта "КУЛЬТУРНУЮ СПАДЧЫНУ ПРОДКАЎ ЗБЕРАГАЕМ РАЗАМ!", майстры Слонімскага аддзела рамёстваў арганізавалі перасоўную выстаўку народных мастацкіх рамёстваў "Жывая ніць традыцый"для юных жыхароў аграгарадка Міжэвічы ў філіяле "Міжэвіцкі цэнтр культуры". Падчас мерапрыемства дзеці даведаліся пра традыцыйную культуру Слонімшчыны, элементы нематэрыяльнай культурнай спадчыны, накірункі дзейнасці аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры. Таксама ўбачылі творчыя калекцыі работ майстроў і прынялі ўдзел у майстар-класах па вышыўцы, ткацтве пояса, вырабе тэкстыльнага велікоднага сувеніра, аплікацыі саломкай. Дзеці змаглі дакрануцца да традыцыйнай культуры нашых продкаў.
Спецыялісты Слонімскага аддзела рамёстваў правялі цікавы і пазнавальны майстар-клас па лепцы з салёнага цеста для вучняў 4 "Б" класа ДУА "Сярэдняя школа №5 г.Слоніма". Дзеці з задавальненнем працавалі з цестам і зрабілі мілыя падарункі да свята Вялікдзень.
Носьбіт элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны "Беларускія мастацкія практыкі саломапляцення" Анастасія Зелянкозавітала да вучняў 3 "Г" класа ДУА "Сярэдняя школа №9 імя І.М.Сухамліна г. Слоніма". Майстар расказала дзецям пра старажытныя рамёствы саломапляцення і аплікацыі саломкай, а таксама прадэманстравала саламяныя вырабы майстроў-носьбітаў саломапляцення СлонімшчыныФедаровічТамары Канстанцінаўны і Мароз ВалянціныУладзіміраўны. Дзеці з задавальненнем паспрабавалі свае сілы ў гэтым няпростым рамястве: прынялі ўдзел у майстар-класе па аплікацыі саломкай "Вясновае натхненне".
Обновлено 06.04.2025 10:01
"майстар-клас па дэкаратыўным роспісе"
02.04.2025 09:53
Администратор
ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ!
Спецыялісты Слонімскага аддзела рамёстваў правялі майстар-клас па дэкаратыўным роспісе для вучняў 3 "Д" класа ДУА "Сярэдняя школа №9 імя І.М.Сухамліна г.Слоніма". Дзеці папоўнілі свае веды аб дэкаратыўным роспісе: яе прызначэнні, відах, месцах распаўсюджвання і зрабілі прыгожыя паштоўкі да надыходзячага свята Вялікадня!
Обновлено 02.04.2025 09:56
"ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ"
28.03.2025 12:24
Администратор
ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
Спецыялісты Слонімскага аддзела рамёстваў працягваюць далучаць дзяцей да творчасці падчас школьных вясновых канікул. У выхаваўча-аздараўленчых лагерах "Созвездие" Сярэдняй школы №10 імя В.І.Пелініцына г.Слоніма і "Улыбка" Сярэдняй школы №3 г.Слоніма былі праведзены майстар-класы па выцінанцы, аплікацыі саломкай, лепцы з салёнага цеста. Творчыя работы ў асноўным прысвечаны Вялікадню і хутка стануць прыемным падарункам да надыходзячага свята.