Для дзяцей выхаваўча-аздараўленчага лагера "Краевед" Сярэдняй школы №9 імя І.М.Сухамліна майстры аддзела рамёстваў правялі традыцыйныя майстар-класы: з дапамогай носьбіта элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны "Беларускія мастацкія практыкі саломапляцення" Анастасіі Зелянко дзеці зрабілі закладку "Кветачка", а з дапамогай носьбіта элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны "Беларускае мастацтва выцінанкі" Людмілы Руткоўскай паштоўку "Птушкі". Дзяцей выхаваўча-аздараўленчага лагера "Умные детки" спецыялісты аддзела парадавалі майстар-класам па лепцы з салёнага цеста "Цеставая фантазія".
Обновлено 18.06.2025 10:08
"Творчасць, пранесеная праз усё жыццё"
18.06.2025 09:44
Администратор
ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
Персанальную выстаўку Тамары Сцяцэнка "Творчасць, пранесеная праз усё жыццё"наведалі дзеці выхаваўча-аздараўленчага лагера "Улыбка" Сярэдняй школы №3 г.Слоніма.
Тамара Якаўлеўна расказала пра свой творчы шлях, падзялілася з зацікаўленай аўдыторыяй асабістымі думкамі і крыніцамі натхнення.
Калекцыі жывапісу і габеленаў вельмі уразілі наведвальнікаў і натхнілі на заняткі творчасцю.
Обновлено 18.06.2025 09:49
"Творчество, пронесённое через всю жизнь"
10.06.2025 08:14
Администратор
Обновлено 10.06.2025 08:16
"Ад мінулага да сучаснага"
17.06.2025 12:48
Администратор
ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
ФОТАФАКТ
Падчас летніх канікул спецыялісты Слонімскага аддзела рамёстваў правялі інтэрактыўную праграму "Ад мінулага да сучаснага"для дзяцей выхаваўча-аздараўленчага лагера "Цветик-семицветик" Сярэдняй школы №9 імя І.М.Сухамліна г.Слоніма. Дзеці пазнавальна і весела правялі час!
Обновлено 17.06.2025 12:51
"Творчасць пранесеная праз усё жыццё"
15.06.2025 15:56
Администратор
ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
ФОТАФАКТ
Персанальную выстаўку"Творчасць пранесеная праз усё жыццё"мастака, майстра па ткацтве габеленаў Тамары Якаўлеўны Сцяцэнка наведалі дзеці выхаваўча-аздараўленчага лагера "Улыбка" Сярэдняй школы №3 г. Слоніма. Дзеці з захапленнем разглядалі цудоўныя работы Тамары Якаўлеўны і больш цікавага даведаліся пра віды дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва.
Обновлено 15.06.2025 15:58
"ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ"
15.06.2025 15:41
Администратор
ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
Падчас летніх канікул спецыялісты Слонімскага аддзела рамёстваў парадавалі майстар-класамі па аплікацыі саломкай і лепцы з салёнага цеста дзяцей выхаваўча-аздараўленчага лагера "Ласточка" Сярэдняй школы №7 г.Слоніма. Дзеці з ахвотай працавалі і прыемна ўразілі адзін аднаго сваімі творчымі вырабамі.
Обновлено 15.06.2025 15:43
"Ад мінулага да сучаснага"
13.06.2025 10:13
Администратор
ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
ФОТАФАКТ
Падчас летніх канікул спецыялісты Слонімскага аддзела рамёстваў правялі інтэрактыўную праграму"Ад мінулага да сучаснага"для дзяцей выхаваўча-аздараўленчага лагера "Ручеёк" Міжэвіцкай сярэдняй школы Слонімскага раёна. Дзеці пазнавальна і весела правялі час!
Обновлено 13.06.2025 10:30
"Ад мінулага да сучаснага"
12.06.2025 21:25
Администратор
ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
ФОТАФАКТ
Спецыялісты Слонімскага аддзела рамёстваў правялі інтэрактыўную праграму "Ад мінулага да сучаснага"для дзяцейвыхаваўча-аздараўленчых лагераў "Цветик-семицветик" Сярэдняй школы №9 імя І.М.Сухамліна г.Слоніма і "Бригантина" Сярэдняй школы №8 г.Слоніма. Пазнавальна і весела праводзім летнія канікулы!
Обновлено 12.06.2025 21:29
"майстар-класы"
12.06.2025 21:12
Администратор
ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
ФОТАФАКТ
Падчас летніх канікул спецыялісты Слонімскага аддзела рамёстваў правялі майстар-класы па дэкупажы, выцінанцы і лепцы з салёнага цеста для дзяцей выхаваўча-аздараўленчых лагераў "Улыбка" Сярэдняй школы №3 г.Слоніма і "Умные детки" Гімназіі №1 імя М.Ф.Сінічкіна г.Слоніма.
Обновлено 12.06.2025 21:16
"Творчасць праз усё жыццё"
12.06.2025 21:02
Администратор
ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
ФОТАФАКТ
Непаўторнай творчасцю мастака, майстра па вырабе габеленаў - Тамары Якаўлеўны Сцяцэнка захапляліся дзеці выхаваўча-аздараўленчых лагераў "Улыбка" Сярэдняй школы №3 г.Слоніма, "Цветик-семицветик" Сярэдняй школы №9 імя І.М.Сухамліна г.Слоніма, "Бригантина" Сярэдняй школы №8 г.Слоніма, якія наведалі персанальную выстаўку "Творчасць праз усё жыццё". Запрашаем наведаць выстаўку па 23 чэрвеня!
Обновлено 12.06.2025 21:04
"Часоў злучная ніць"
11.06.2025 09:11
Администратор
ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
У рамках рэалізацыі раённага праекта "Культурную спадчыну продкаў зберагаем разам!"майстры Слонімскага аддзела рамёстваў правялі ТРАДЫЦЫЙНЫ КАЛЕЙДАСКОП "Часоў злучная ніць"для дзяцей выхаваўча-аздараўленчых лагераў "Бригантина" і "Юный музыкант" Сярэдняй школы №8 г.Слоніма. У рамках мерапрыемства дзеці ўбачылі калекцыі творчых работ майстроў Слонімшчыны, азнаёміліся з элементамі нематэрыяльнай культурнай спадчыны"Беларускія мастацкія практыкі саломапляцення" і "Беларускае мастацтва выцінанкі", таксама маглі зблізу назіраць як старанна майстры ткуць пояс, вышываюць ручнік, вяжуць карункі, выцінаюць папяровыя ўзоры, распісваюць па агоўскіх матывах, працуюць з залатой саломкай. А для жадаючых больш дасканала авалодаць сакрэтамі рамёстваў, спецыялісты аддзела правялі майстар-класы па выцінанцы, дэкаратыўным роспісе, аплікацыі саломкай і сучасных накірунках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.