Государственное Учреждение культуры

Слонимский районный центр культуры

  • Увеличить размер шрифта
  • Размер шрифта по умолчанию
  • Уменьшить размер шрифта
Home Отдел ремёсел и традиционной культуры
ОТДЕЛ РЕМЁСЕЛ И ТРАДИЦИОННОЙ КУЛЬТУРЫ


"СВЯТА РАМЁСТВАЎ"

E-mail Печать PDF

СВЯТА РАМЁСТВАЎ

1 чэрвеня 2025 запрашаем ўсіх жадаючых на свята рамёстваў “З крыніц адвечных прыгажосці”:
прыходзь і дакраніся да традыцыйнай культуры Слонімшчыны;
парадуй вока прыгажосцю, наведаўшы выстаўку вырабаў майстроў народнай творчасці, і набудзь сувенір на любы густ;
прымі ўдзел у майстар-класе і зрабі сваімі рукамі сувенір.
атрымай задавальненне ад народных спеваў;
згуляй у бяспройгрышную латарэю і атрымай падарунак ручной работы;
сфатаграфуйся на каларытных фотазонах і пакінь у памяці гэты цудоўны дзень!

 

Обновлено 29.05.2025 12:01
 

"ПЕРАМОГА НА РЭСПУБЛІКАНСКІМ ФЕСТЫВАЛІ"

E-mail Печать PDF
БОЛЬШ ФАТАГРАФІЙ
Обновлено 26.05.2025 09:46
 

"ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ"

E-mail Печать PDF
ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
У выставачнай зале Слонімскага аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры прайшла раённая школа вучобы "Багацце беларускага народнага тэкстыля. Ткацтва на кроснах, ткацтва паясоў і габеленаў" з запрашэннем спецяліста Лідскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці - Народнага майстра Беларусі па ткацтве Валянцінай Сільвановіч.
Валянціна Генрыкаўна паведаміла пра ўнікальныя традыцыі белаўзорыстага ткацтва Панемання і правяла практычны занятак па бранаму ткацтву.
З дакладам аб адраджэнні і развіцці ткацтва на Слонімшчыне выступіла загадчык аддзела Анастасія Зелянко.
Алена Міхед - майстар аддзела рамёстваў, народны майстар па вышыўцы - прадэманстравала на кроснах тэхналогію саржавага перапляцення, а майстар аддзела Вера Дзевятчанка правяла майстар-клас па ткацтве пояса на раме і на лентаткацкім станку.
Усе прысутныя мелі магчымасць паспрабаваць сябе ў прапанаваных тэхніках і былі запрошаны да майстроў для дасканалага авалодвання рамяством.

 

БОЛЬШЕ ФОТОГРАФИЙ 

Обновлено 23.05.2025 21:54
 

"цікавыя і пазнавальныя майстар-класы"

E-mail Печать PDF
ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
Спецыялісты Слонімскага аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры правялі цікавыя і пазнавальныя майстар-класы па мастацкім роспісе для вучняў 1-4-х класаў Сярэдняй школы № 7 г.Слоніма і па лепцы з салёнага цеста для вучняў 3 "Б" класа Сярэдняй школы №9 імя І.М.Сухамліна г.Слоніма.
Дзеці папоўнілі свае веды аб дэкаратыўным роспісе і лепцы: іх прызначэнні, відах, месцах распаўсюджвання, а таксама зрабілі прыгожыя паштоўкі з кветкавым сюжэтам і зляпілі кампазіцыі на марскую тэматыку.
 

БОЛЬШ ФАТАГРАФІЙ 

 

Обновлено 23.05.2025 20:23
 

"Ад мінулага да сучаснага"

E-mail Печать PDF
ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
Выставачную залу "Ад мінулага да сучаснага" Слонімскага аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры наведалі настаўнікі Шылавіцкай сярэдняй школы.
Падчас інтэрактыўнай праграмы госці даведаліся пра прадметы беларускага побыту, традыцыйныя рамёствы, убачылі працэс ткацтва на кроснах, паўдзельнічалі ў майстар-класах па размінанні саматканага льнянога палатна поцягам і навіванні ніткі на цэўку. Таксама пазнаёміліся з дзейнасцю сучасных майстроў Слонімшчыны і іх творчымі калекцыямі работ.
Згулялі ў пазнавальныя і вяселыя гульні - "Сімвалы роднай зямлі" і "Ручнік-паяснік".
 

БОЛЬШ ФАТАГРАФІЙ 

Обновлено 22.05.2025 10:22
 

"ВЯРТАННЕ ДА ВЫТОКАЎ"

E-mail Печать PDF

ВЯРТАННЕ ДА ВЫТОКАЎ

Носьбіт элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны "Беларускае мастацтва выцінанкі" на Слонімшчыне - Людміла Руткоўская, правяла майстар-клас па выцінанцы для настаўнікаў Шылавіцкай сярэдняй школы.
Людміла расказала ўдзельнікам мерапрыемства пра гісторыю ўзнікнення выцінанкі, яе віды і асаблівасці стварэння, прадэманстравала свае аўтарскія работы, якія вельмі ўразілі прысутных і натхнілі на заняткі творчасцю.

 

БОЛЬШ ФАТАГРАФІЙ 

Обновлено 22.05.2025 10:08
 

"майстар-клас па мастацкім роспісе"

E-mail Печать PDF

ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ

Спецыялісты Слонімскага аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры правялі майстар-клас па мастацкім роспісе для вучняў 3 "Г" класа Сярэдняй школы № 8 г.Слоніма.
Дзеці папоўнілі свае веды аб дэкаратыўным роспісе: яго прызначэнні, відах, месцах распаўсюджвання, а таксама зрабілі прыгожыя паштоўкі з кветкавым сюжэтам.
  

  

Обновлено 21.05.2025 11:56
 

"Фестываль "Жыровіцкае свята"

E-mail Печать PDF
БОЛЬШ ФАТАГРАФІЙ 
Обновлено 20.05.2025 15:36
 

"Зямля пад белымі крыламі"

E-mail Печать PDF

ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ

Раённую выстаўку дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва майстроў Слонімшчыны "Зямля пад белымі крыламі"прысвечаную 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай Вайне наведалі грамадзяне сталага ўзросту Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Слонімскага раёна.
Таленавітыя майстры Слонімшчыны ўразілі наведвальнікаў сваёй творчасцю, умела раскрыўшы тэму Вялікай Айчыннай Вайны праз розныя віды дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Подзвіг народа несмяротны.
Беларусь памятае!
 

БОЛЬШ ФОТА 

Обновлено 17.05.2025 19:00
 

"Зямля пад белымі крыламі"

E-mail Печать PDF

ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ

ФОТАФАКТ

Раённую выстаўку дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва майстроў Слонімшчыны "Зямля пад белымі крыламі", прысвечаную 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай Вайне наведалі вучні 3 "Г" класа Сярэдняй школы №8 і вучні 4 "А" і 4 "Б" класаў Сярэдняй школы №7 г.Слоніма.
Падчас наведвання выстаўкі дзеці даведаліся пра гістарычныя звесткі аб Вялікай Айчыннай вайне, подзвігі савецкага народа, мужнасць, адвагу і гераізм. Убачылі і ўразіліся тэматычнымі работамі майстроў, выкананымі ў розных тэхніках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, такіх як: выраб лялек, вышыўка, інкрустацыя саломкай і саламяная пластыка, ткацтва пояса, каўровая тэхніка, шыццё, пап'е-машэ, аб'ёмнае фізічнае мадэляванне, мастацкая кераміка, разьба па дрэве, вязанне кручком, выцінанка, пейп-арт, змяшаная тэхніка.
Дзякуй героям Вялікай Айчыннай Вайны за жыццё і мірнае неба над галавой!

 

 

Обновлено 16.05.2025 12:55
 

"майстар-клас па дэкупажы"

E-mail Печать PDF

ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ

Спецыялісты Слонімскага аддзела рамёстваў правялі майстар-клас па дэкупажы для вучняў 2 "А" класа ДУА "Гімназія №1 імя М.Ф.Сінічкіна г.Слоніма".

Дзеці даведаліся пра новую тэхніку дэкарыравання прадметаў і з задавальненнем упрыгожылі алоўніцы рознакаляровымі сюжэтамі.

 

 

 

Обновлено 15.05.2025 08:34
 


Страница 7 из 38

Главное меню

Счетчик посещений

 

Кто на сайте

Сейчас 685 гостей онлайн

Поиск

Выбор языка