ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ.
Для вучняў 5-х класаў Сярэдняй школы № 4 былаЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
праведзена інтэрактыўная праграма “Ад мінулага да сучаснага”.
Падчас мерапрыемства дзеці змаглі даведацца пра прадметы
быта нашых продкаў, паўдзельнічаць у майстар-класах па
прасаванні саматканага льнянога палатна поцягам, навіванні
ніткі на цэўку і ткацтве на кроснах. Акрамя таго, юныя
наведвальнікі выставачнай залы паспаборнічалі ў
пазнавальных гульнях і самыя кемлівыя атрымалі
сувеніры ручной работы ад майстроў аддзела рамёстваў
і традыцыйнай культуры.