КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ Ў выставачнай зале Слонімскага аддзела рамёстваў адбылася арт-сустрэча "Саламяных спраў майстры"ў рамках адкрытага аматарскага аб'яднання "Спадчына" Федаровіч Тамары Канстанцінаўны і Зелянко Анастасіі Васільеўны – носьбітаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны "Беларускія мастацкія практыкі саломапляцення" з дзецьмі прышкольнага аздараўленчага профільнага лагера "Знаўца" ДУА "СШ №5 г.Слоніма". Дзеці пазнаёміліся з шырокай выстаўкай творчых вырабаў майстроў саломапляцення Слонімшчыны – Федаровіч Т.К., Мароз В.У., Вянскоўскай В.Б. і аплікацыі саломкай - Зелянко А.В.. Актыўна і з цікавасцю паўдзельнічалі ў майстар-класах па вырабе закладак "Зубатка", "Памяць пакаленняў". Мастацкія практыкі работы з саломкай будуць жыць на Слонімскай зямлі, пакуль тут жывуць і працуюць таленавітыя майстры, якія з любоўю і павагай адносяцца да народных традыцый сваіх продкаў і з ахвотай перадаюць свой бясцэнны практычны вопыт моладзі!