ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ.
КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ
У выставачную залу "АД МІНУЛАГА ДА СУЧАСНАГА "
Слонімскага аддзела рамёстваў завіталі выхаванцы
ДУ "Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва
Слонімскага раёна".
Госці мерапрыемства змаглі дакрануцца да вытокаў мінулага
праз старажытныя прадметы этнакутка, майстар-класы па
прасаванні саматканага льнянога палатна поцягам, навіванні
ніткі на цэўку і ткацтве на кроснах. А таксама апынуліся ў
сучасным свеце творчых вырабаў таленавітых майстроў Слонімшчыны.
Падзівіліся на аўтарскія работы майстроў аддзела рамёстваў і
майстроў нашага раёна, якія прынялі удзел у раённай
выстаўцы-конкурсе дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва
"ПОБАЧ З СУЧАСНАСЦЮ - МІНУЛАЕ",
прымеркаванай да 80 - годдзя вызвалення Беларусі ад
нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Насычаная і пазнавальная сустрэча выклікала добры водгук
і прыемнае ўражанне ў прысутных.