ЗБЕРАЖЭННЕ І РАЗВІЦЦЁ
НАРОДНЫХ МАСТАЦКІХ РАМЁСТВАЎ
"Зберажэнне і развіццё народных мастацкіх рамёстваў.
Народныя рамёствы: традыцыі і сучаснасць"
Аддзелам рамёстваў і традыцыйнай культуры быў
арганізаваны раённы семінар-практыкум "Зберажэнне і
развіццё народных мастацкіх рамёстваў. Народныя
рамёствы: традыцыі і сучаснасць".
Удзельнікі семінара - спецыялісты сельскіх клубных
устаноў і спецыялісты ДУ "Цэнтр сацыяльнага
абслугоўвання насельніцтва Слонімскага раёна"-
даведаліся аб аспектах дзейнасці майстроў Слонімшчыны
ў справе па захаванні, развіцці і папулярызацыі
традыцыйных рамёстваў і творчай дзейнасці аддзела рамёстваў.
Паўдзельнічалі ў майстар-класах ад носьбітаў элементаў НКС па:
саломапляценні (Т.К.Федаровіч);
выцінанцы (Л.Г.Руткоўская);
вырабе ўпрыгожванняў на каравай (Д.В.Кірыенка).
У майстар-класах па: пляценні з травы (Л.У.Альховік), вышыўцы,
ткацтве пояса, вырабе абярэгавай лялькі, аплікацыі саломкай.
Былі абмеркаваны пытанні пераемнасці рамёстваў і захавання
прадметаў народнага побыту, старажытных вузораў самабытнай
Беларускай культуры.