Государственное Учреждение культуры

Слонимский районный центр культуры, народного творчества и ремёсел

  • Увеличить размер шрифта
  • Размер шрифта по умолчанию
  • Уменьшить размер шрифта
Home Отдел ремёсел и традиционной культуры
ОТДЕЛ РЕМЁСЕЛ И ТРАДИЦИОННОЙ КУЛЬТУРЫ


"ВЯЛІКДЗЕНЬ"

E-mail Печать PDF
ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ.
     ВЯЛІКДЗЕНЬ
 Супрацоўнікі Слонімскага аддзела рамёстваў і традыцыйнай
 культуры прынялі ўдзел у рэгіянальным свяце-кірмашы
 вырабаў рамеснікаў "Гродзенскія традыцыі да свята Вялікадня"!
 Майстры народных промыслаў і рамёстваў прадэманстравалі
 калекцыю творчых вырабаў і арганізавалі продаж сувеніраў
 ручной работы на велікодную тэматыку. Таксама для жыхароў і
 гасцей г. Гродна былі прадэманстраваны майстар-класы па
традыцыйных рамёствах: ткацтве паяса - В.А. Дзевятчанка і вырабу
 абярэгавай лялькі - І.М.Пацынка. Велькай папулярнасцю карысталася
 велікодная фотазона.

 

БОЛЬШЕ ФОТОГРАФИЙ ЗДЕСЬ 

Обновлено 29.04.2024 12:47
 

"Велікоднае яйка"

E-mail Печать PDF
ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ.
ПА ШЛЯХУ ТВОРЧАСЦІ ДА ПОСПЕХУ
Майстры Слонімскага аддзела рамёстваў правялі майстар-клас
 па лепцы з салёнага цеста, падвеска "Велікоднае яйка",
 для вучняў 2 "А" класа ДУА СШ №9.
Дзеці ахвотна, старанна працавалі і ў выніку ў іх атрымаліся
Дзеці ахвотна, старанна працавалі і ў выніку ў іх атрымаліся 

 цудоўныя вырабы.

 

БОЛЬШЕ ФОТОГРАФИЙ ЗДЕСЬ 

Обновлено 27.04.2024 23:54
 

" Падвядзенне вынікаў"

E-mail Печать PDF
    ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ.
 
 ПА ШЛЯХУ ТВОРЧАСЦІ ДА ПОСПЕХУ  

 У выставачнай зале “Ад мінулага да сучаснага” адбылося
 падвядзенне вынікаў раённай выстаўкі-конкурса
 дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва творчых вырабаў майстроў
 Слонімшчыны “Побач з сучаснасцю – мінулае”,
да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Дзякуючы Вялікай Перамозе мы атрымалі свабоду, магчымасць жыць
пад мірным небам, шанаваць традыцыі сваіх продкаў і перадаваць
вопыт будучаму пакаленню. Сюжэты кампазіцый прымушаюць нас
 задумацца аб мінулым і беражліва адносіцца да сённяшняга часу.
 Па выніках выстаўкі -конкурсу
Дыпломам l ступені ўзнагароджана Н. Салейка,
Дыпломам ll ступені - М. Яўхута,
Дыпломам lll ступені - Л. Руткоўская.
 Дыпломы за ўдзел атрымалі: Я.Уцькоў, І.Пятроўская, Л.Альховік,
 І.Пацынка, В.Дзевятчанка, А.Міхед. Сапраўдым упрыгожваннем
мерапрыемства стала творчае выступленне Надзеі Салейка:
 верш і песні, прысвечаныя ваеннай тэматыцы.
 Дзякуем усім майстрам за ўдзел!

 

БОЛЬШЕ ФОТОГРАФИЙ ЗДЕСЬ 

Обновлено 26.04.2024 12:35
 

"КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ"

E-mail Печать PDF

ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ.


КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ 

У выставачную залу "АД МІНУЛАГА ДА СУЧАСНАГА "
 Слонімскага аддзела рамёстваў завіталі выхаванцы
ДУ "Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва
 Слонімскага раёна".
Госці мерапрыемства змаглі дакрануцца да вытокаў мінулага
праз старажытныя прадметы этнакутка, майстар-класы па
 прасаванні саматканага льнянога палатна поцягам, навіванні
 ніткі на цэўку і ткацтве на кроснах. А таксама апынуліся ў
сучасным свеце творчых вырабаў таленавітых майстроў Слонімшчыны.
Падзівіліся на аўтарскія работы майстроў аддзела рамёстваў і
майстроў нашага раёна, якія прынялі удзел у раённай
выстаўцы-конкурсе дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва
"ПОБАЧ З СУЧАСНАСЦЮ - МІНУЛАЕ",
прымеркаванай да 80 - годдзя вызвалення Беларусі ад
 нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Насычаная і пазнавальная сустрэча выклікала добры водгук
 і прыемнае ўражанне ў прысутных.

 

БОЛЬШЕ ФОТОГРАФИЙ ЗДЕСЬ  

Обновлено 25.04.2024 17:13
 

"Велікодныя зайчыкі"

E-mail Печать PDF

ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ.

ПА ШЛЯХУ ТВОРЧАСЦІ ДА ПОСПЕХУ
Майстры Слонімскага аддзела рамёстваў правялі майстар-клас
 
па лепцы з салёнага цеста, падвеска "Велікодныя зайчыкі",
 для вучняў 3 "Б" класа ДУА СШ№10.
Дзеці ахвотна, старанна працавалі і ў выніку ў іх атрымаліся
цудоўныя вырабы.

 

БОЛЬШЕ ФОТОГРАФИЙ ЗДЕСЬ 

 

Обновлено 20.04.2024 07:51
 


Страница 2 из 38

Счетчик посещений

 

Кто на сайте

Сейчас 204 гостей и 1 пользователь онлайн

Поиск

Выбор языка

Интернет ресурсы