Спецыялісты Слонімскага аддзела рамёстваў правялі цікавы і пазнавальны майстар-клас па лепцы з салёнага цеста "Курачка" для вучняў 6 "А" класа ДУА "Сярэдняя школа №2 г.Слоніма". Дзеці ахвотна і зацікаўлена працавалі з натуральным, пластычным матэрыялам. І ў выніку ў іх атрымаліся прыгожыя сувеніры ручной работы.