Государственное Учреждение культуры

Слонимский районный центр культуры

  • Увеличить размер шрифта
  • Размер шрифта по умолчанию
  • Уменьшить размер шрифта

"ВЯРТАННЕ ДА ВЫТОКАЎ"

E-mail Печать PDF
ВЯРТАННЕ ДА ВЫТОКАЎ
Носьбіты элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны Гродзенскай вобласці "Беларускія мастацкія практыкі саломапляцення" - Федаровіч Тамара Канстанцінаўна і Зелянко Анастасія Васільеўна (аплікацыя саломкай), якія адраджаюць і папулярызуюць гэтыя віды рамёстваў на Слонімшчыне, прынялі ўдзел у займальнай гадзіне "Беларусь рамесная", арганізаванай ДУК "Слонімская раённая бібліятэка імя Я.Коласа".
Вучні 8 "А" класа ДУА "Сярэдняя школа №3 г.Слоніма" пазнаёміліся з майстрамі і дакрануліся да іх творчасці.
Тамара Канстанцінаўна прадэманстравала майстар-клас па пляценні саломкай "зубатка", дзеці з ахвотай і цікавасцю пераймалі веды і практычныя ўменні ад таленавітага майстра.
Анастасія Васільеўна паведаміла цікавыя факты аб развіцці саломапляцення на Беларусі і паказала прысутным майстар-клас па аплікацыі саломкай "З Вялікаднем!", "Кветкі".
Таксама носьбіты прадставілі выстаўку сваіх творчых работ, якія вельмі ўразілі дзяцей сваёй прыгажосцю і вытанчанасцю.

 

 ФОТААГЛЯД

Обновлено 23.04.2025 17:41  


Последние новости

Главное меню

Счетчик посещений

 

Кто на сайте

Сейчас 1078 гостей онлайн

Поиск

Выбор языка

Интернет ресурсы