У выставачную залу "Ад мінулага да сучаснага" аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры завіталі вучні 8 "Б" класа і дзеці выхаваўча-аздараўленчага лагера "Умные детки" Гімназіі №1 імя Ф.М.Сінічкіна г.Слоніма.ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
Падчас інтэрактыўнай праграмы дзеці даведаліся пра прадметы беларускага побыту, традыцыйныя рамёствы, убачылі працэс ткацтва на кроснах, паўдзельнічалі ў майстар-класах па размінанні саматканага льнянога палатна поцягам і навіванні ніткі на цэўку, пазнаёміліся з дзейнасцю майстроў Слонімшчыны і іх творчымі калекцыямі работ, выкананымі ў наступных тэхніках: вышыўка, ткацтва, выцінанка, пляценне і аплікацыя саломкай, разьба па дрэве, дэкаратыўны роспіс, выраб абярэгавай лялькі, мастацкая кераміка і інш..
Хутка Вялікдзень, таму наведвальнікі выставачнай залы пагулялі ў традыцыйную гульню "Катанне яек".

