СВЕТ ЗАХАПЛЕННЯЎ!
Раённы агляд-конкурс аматарскіх аб’яднанняў у Слонімскім раённым цэнтры культуры працягваецца. Сёння ўдзельнікі аматарскага аб’яднання “Спадчына” аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры прадставілі фальклорную праграму “Вясновы цыкл абрадавых святаў”. Разам з гледачамі яны гукалі вясну і майстравалі саламяных птушак-вяснянак.