Для дзяцей 3 "Б" класа Сярэдняй школы №2 г.Слоніма спецыялістамі аддзела рамёстваў была праведзена інтэрактыўная праграма "Ад мінулага да сучаснага".ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
Падчас мерапрыемства дзеці даведаліся, як жылі нашы продкі, паўдзельнічалі ў майстар-класах, убачылі працэс ткацтва на кроснах, калекцыі работ сучасных майстроў Слонімшчыны, якія зроблены ў разнастайных тэхніках: роспіс па тканіне і шкле, разьба па дрэве, вышыўка і мастацкая кераміка, саломапляценне і аплікацыя саломкай, ткацтва пояса і габелена, спіральнае пляценне з травы, выраб традыцыйнай лялькі і тэкстыльных сувеніраў.
А яшчэ дзеці павесяліліся ў пазнавальных гульнях і самыя актыўныя атрымалі сувеніры ручной работы!
