Государственное Учреждение культуры

Слонимский районный центр культуры

  • Увеличить размер шрифта
  • Размер шрифта по умолчанию
  • Уменьшить размер шрифта
Home Отдел ремёсел и традиционной культуры "Захаванне і пераемнасць традыцый ганчарства"

"Захаванне і пераемнасць традыцый ганчарства"

E-mail Печать PDF
ЯДНАЕМСЯ РАМЕСТВАМІ
Майстар Слонімскага аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры Юліана Васюхоўская прымае ўдзел у семінары-практыкуме "Захаванне і пераемнасць традыцый ганчарства"які праходзіць на базе Цэнтра народнай творчасці і рамёстваў у г.п. Копысь Аршанскага раёна.
З даўніх часоў Копысь лічыўся буйным ганчарным цэнтрам і быў знакаміты вырабам унікальнай "копысскай кафлі" для аздаблення печы.
Праграма семінара вельмі насычаная: знаёмства з дзейнасцю ўстановы культуры і накірункамі рамёстваў, якія развіваюцца на Копысскай зямлі, лекцыя пра ганчарства Віцебшчыны, але найбольшая ўвага надаецца практычнай частцы - майстар-класам.
Спецыялісты Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра і майстры Цэнтра народнай творчасці прадэманстравалі тэхналогію падглазурнага роспісу, падзяліліся сакрэтамі ручной лепкі з гліны, асаблівасцямі шлікернага ліцця і, асноўнае, праца за ганчарным кругам.
Удзельнікі семінара змаглі абмяняцца вопытам і павысіць узровень свайго майстэрства працы з глінай.
 



 

 

Обновлено 08.02.2025 20:36  


Последние новости

Главное меню

Счетчик посещений

 

Кто на сайте

Сейчас 807 гостей онлайн

Поиск

Выбор языка

Интернет ресурсы