У Слонімскім аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры ў рамках рэспубліканскай навагодняй акцыі для пажылых людзей "Ад усёй душы" адбылося адкрытае паседжанне аматарскага аб’яднання "Спадчына", на якім узгадвалі гісторыю і цікавыя традыцыі святкавання Новага года і Калядаў.
Нягледзячы на тое, што на двары холад, мы імкнемся стварыць атмасферу ўтульнасці і цеплыні, калі настрой становіцца па-сапраўднаму святочным.
Таму падчас паседжання кіраўнік аматарскага аб’яднання правяла майстар-клас па вырабе саламяных упрыгожванняў на елку.
