КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ.
Для вучняў 4-х і 5-х класаў Гімназіі № 1 г. Слоніма спецыялістамі аддзела рамёстваў быў арганізаваны традыцыйны калейдаскоп "Часоў злучная ніць".ТРАДЫЦЫЙНЫ КАЛЕЙДАСКОП
Падчас мерапрыемства дзеці даведаліся аб традыцыйнай культуры Слонімшчыны і накірунках дзейнасці аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры, убачылі калекцыі работ майстроў і прынялі ўдзел у майстар-класах па аплікацыі саломкай, выцінанцы, мастацкім роспісе і ткацтве пояса.
