ФОТАФАКТ
ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
Персанальную выстаўку "Другое жыццё дрэва" майстра разьбы
па дрэве Васіля Грабуна наведалі грамадзяне сталага ўзросту
аддзялення дзённага знаходжання ЦСАН Слонімскага раёна.
Калекцыі работ майстра прыемна уразілі наведвальнікаў.
Яны ўбачылі тэматычныя кампазіцыі, звяроў беларускага лесу
і Афрыканскага кантынента, незвычайныя шахматы, фігуры якіх
прадстаўлены казачнымі грыбамі.
У працы Васіль выкарыстоўвае розныя пароды драўніны: ліпу, ясень,
дуб, бук, нават елку і сасну.
Дзякуючы такім таленавітым людзям, як Васіль Грабун, традыцыі
разьбы па дрэве на Слонімшчыне не будуць страчаны.