ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ.
КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ
На ДП "Слонімская фабрыка мастацкіх вырабаў" была
арганізавана выстаўка "Жывая ніць традыцый" Слонімскага
аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры.
Калекцыя лялек у беларускіх строях, работы ў тэхніцы
"аплікацыя саломкай", незвычайныя тэкстыльныя буслы,
беларускія ручнікі - усё гэта прыемна ўразіла наведвальнікаў
мерапрыемства.
Акрамя таго, былі прадэманстраваны майстар-класы па
народных мастацкіх рамёствах: аплікацыі саломкай і вырабу
абярэгавай лялькі.
Працягваем зберагаць культурную спадчыну продкаў разам!