Папулярызацыя нематэрыяльнай культурнай спадчыны Слонімскага раёна працягваеццаВЯРТАННЕ ДА ВЫТОКАЎ
У этнагасцёўню “Каравайніцкая” завіталі наведвальнікі прышкольнага выхаваўча-аздараўленчага лагера “Краязнаўца” сярэдняй школы №9 горада Слоніма.
Удзельніцы народнага фальклорнага калектыву “Чараўніцы-каравайніцы” правялі для дзяцей анімацыйную праграму “Цуда-печка”, дзе пазнаёмілі іх з гісторыяй знакамітых паўлаўскіх караваяў і, у асаблівасці, з траецкім караваем, правялі для іх майстар-клас па вырабе “шышак” для ўпрыгожвання траецкага каравая, здзейснілі падарожжа па этнагасцёўні. А напрыканцы дзеці з задавальненнем прымалі ўдзел у гульнях і траецкіх забавах.