Тыдзень традыцыйнай культуры “Спадчыну Слонімшчыны зберагаем разам” працягваецца. Напярэдадні святкавання Троіцы ўдзельніцы народнага фальклорнага калектыву “Чараўніцы-каравайніцы” здзейснілі абрад выпечкі траецкага каравая - аднаго з караваяў, што з’яўляюцца элементам нематэрыяльнай культурнай спадчыны.ВЯРТАННЕ ДА ВЫТОКАЎ
Пабачыць каравай і зняць з яго спробу змог кожны жадаючы на народным свяце “Зялёныя святкі”, што адбылося 8 чэрвеня ў аграгарадку Сянькоўшчына.
