Папулярызацыя нематэрыяльнай культурнай спадчыны Слонімскага раёна працягваецца.
Сёння ў Паўлаўскай этнагасцёўні прайшла анімацыйная праграма “Традыцыя выпечкі Паўлаўскіх караваяў” для 2-х турыстычных груп з горада Мінска.
Удзельніцы народнага фальклорнага калектыву “Чараўніцы-каравайніцы” пазнаёмілі гасцей з традыцыйным печывам Слонімшчыны, мясцовымі звычаямі, песнямі, гульнямі і танцамі, а таксама правялі майстар-клас па вырабе ўпрыгожванняў на каравай “Чароўныя шышачкі”.
