ІШЛА КАЛЯДА КАЛЯДУЮЧЫ!
Са спрытнай козачкай, цыганкамі-варажбіткамі ды са шчадроўкамі пад баянчык прайшлі абрады “Калядкі” ў аграгарадках Сянькоўшчына і Васілевічы. Калядоўшчыкі віншавалі жыхароў са Святкамі, жадалі дабрабыту, а напрыканцы гаспадары дзячылі гасцям смачнымі пачастункамі.