Государственное Учреждение культуры

Слонимский районный центр культуры

  • Увеличить размер шрифта
  • Размер шрифта по умолчанию
  • Уменьшить размер шрифта
Home Любительские объединения ""Аматарскае аб’яднанне “Спадчына”"

""Аматарскае аб’яднанне “Спадчына”"

E-mail Печать PDF
Аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры
Аматарскае аб’яднанне “Спадчына” створана ў 2017 годзе.
 Мэтай дзейнасці аб’яднання з’яўляецца аб’яднанне пажылых людзей на аснове агульных інтарэсаў, для задавальнення духоўных патрэбаў, самасцвярджэння, развіцця творчага патанцыялу.
Дзейнасць аб’яднання накіравана на стварэнне цёплай добразычлівай атмасферы, павышэнне эмацыянальнага фону, абмен інфармацыяй у  творчых накірунках ДПМ па народных рамёствах, забеспячэнне разнастайных мерапрыемстваў па напрамках творчай дзейнасці: ДПМ, народныя рамёствы.
Кіраўнік аб’яднання – Васюхоўская Юліяна Юр’еўна.
Розныя мерапрыемствы, сустрэчы праходяць на рэгулярнай аснове, натхняючы ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Спадчына” на стварэнне новага і цікавага. Адкрытыя паседжанні праходзяць кожны апошні чацвер месяца.

 

 

У рамках рэспубліканскай акцыі "Павага. Клопат. Адказнасць" і дэкады "Залаты узрост", прысвечанай Дню сталых людзей, у Слонімскім аддзеле рамёстваў адбылося адкрытае паседжанне аматарскага аб'яднання "Спадчына".
У творчай гасцёўні ўшаноўвалі юбіляраў "залатога ўзросту" таленавітых майстроў Слоніма, удзельнікаў аматарскага  аб'яднання "Спадчына".
Песні ад артыстаў сектара нестацыянарнага абслугоўвання  насельніцтва, энергічныя танцы, майстар-клас па вырабе  міні-букета «Водар лета», падарункі, шмат добрых слоў  і сардэчныя віншаванні – усё было прысвечана дарагім юбілярам.
 

У Слонімскім аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры ў рамках рэспубліканскай навагодняй акцыі для пажылых людзей "Ад усёй душы" адбылося адкрытае паседжанне аматарскага аб’яднання "Спадчына", на якім узгадвалі гісторыю і цікавыя традыцыі святкавання Новага года і Калядаў.
Нягледзячы на тое, што на двары холад, мы імкнемся стварыць атмасферу ўтульнасці і цеплыні, калі настрой становіцца па-сапраўднаму святочным.
Таму падчас паседжання кіраўнік аматарскага аб’яднання правяла майстар-клас па вырабе саламяных упрыгожванняў на елку.

  

У Слонімскім аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры ў рамках адкрытага паседжання аматарскага аб’яднання "Спадчына" адбылася тэматычная сустрэча, прысвечаная Вялікадню.
Удзельнікі мерапрыемства ўзгадвалі традыцыі святкавання Вялікадня, дзяліліся сакрэтамі ўдалага святочнага печыва, а таксама наведалі выстаўку дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва майстроў Слонімшчыны
"Велікодныя цуды".
Практычная частка сустрэчы была прысвечана вырабу тэматычнага глінянага сувеніра: усе з задавальненнем асвойвалі асновы тэхнікі мастацкай керамікі. 
 

 

Обновлено 25.04.2025 14:39  


Последние новости

Главное меню

Счетчик посещений

 

Кто на сайте

Сейчас 885 гостей онлайн

Поиск

Выбор языка

Интернет ресурсы