Государственное Учреждение культуры

Слонимский районный центр культуры

  • Увеличить размер шрифта
  • Размер шрифта по умолчанию
  • Уменьшить размер шрифта
Home Люди. События. Факты

"Жывая ніць традыцый"

E-mail Печать PDF
ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ.
КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ
На ДП "Слонімская фабрыка мастацкіх вырабаў" была
арганізавана выстаўка
"Жывая ніць традыцый" Слонімскага
 аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры.
Калекцыя лялек у беларускіх строях, работы ў тэхніцы
"аплікацыя саломкай", незвычайныя тэкстыльныя буслы,
беларускія ручнікі - усё гэта прыемна ўразіла наведвальнікаў
 мерапрыемства.
Акрамя таго, былі прадэманстраваны майстар-класы па
 народных мастацкіх рамёствах: аплікацыі саломкай і вырабу
абярэгавай лялькі.
Працягваем зберагаць культурную спадчыну продкаў разам!

 

БОЛЬШЕ ФОТОГРАФИЙ ЗДЕСЬ 

Обновлено 30.04.2024 18:00
 

"Чароўны свет выцінанкі"

E-mail Печать PDF
ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ.
 КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ
 У выставачнай зале аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры
 "АД МІНУЛАГА ДА СУЧАСНАГА" адбылося адкрыццё выстаўкі
 носьбіта элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны
 "Беларускае мастацтва выцінанкі" Людмілы Георгіеўны Руткоўскай
 "Чароўны свет выцінанкі". У сваіх работах майстар увасабляе
  разнастайныя тэмы: фальклорныя матывы, прыгажосць роднага краю,
 міфалагічны свет, сюжэты да рэлігійных святаў. Асаблівасцю работ
 Людмілы Георгіеўны з'яўляюцца вытанчанасць выканання і высокі
 мастацкі ўзровень. Выставачныя работы захапілі ўсіх наведвальнікаў
 мерапрыемства, у тым ліку малодшую аудыторыю –
 вучняў 4 "А" класа сярэдняй школы № 5.
 Запрашаем усіх наведаць выстаўку!

 

БОЛЬШЕ ФОТОГРАФИЙ ЗДЕСЬ 
Обновлено 30.04.2024 09:25
 

"Велікоднае яйка"

E-mail Печать PDF
ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ.
                ПА ШЛЯХУ ТВОРЧАСЦІ ДА ПОСПЕХУ
Спецыялісты Слонімскага аддзела рамёстваў правялі
майстар-клас па лепцы з салёнага цеста для вучняў
2 "В"  класа Сярэдняй школы № 3.
Цестапластыка - займальны від творчасці і дзеці с
задавальненнем зрабілі цудоўную падвеску "Велікоднае яйка".
Гэты працэс так захапіў дзецей, што яны запрасілі
майстроў наведаць іх яшчэ раз!

 

БОЛЬШЕ ФОТОГРАФИЙ ЗДЕСЬ 
Обновлено 30.04.2024 09:07
 

"ВЯЛІКДЗЕНЬ"

E-mail Печать PDF
ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ.
     ВЯЛІКДЗЕНЬ
 Супрацоўнікі Слонімскага аддзела рамёстваў і традыцыйнай
 культуры прынялі ўдзел у рэгіянальным свяце-кірмашы
 вырабаў рамеснікаў "Гродзенскія традыцыі да свята Вялікадня"!
 Майстры народных промыслаў і рамёстваў прадэманстравалі
 калекцыю творчых вырабаў і арганізавалі продаж сувеніраў
 ручной работы на велікодную тэматыку. Таксама для жыхароў і
 гасцей г. Гродна былі прадэманстраваны майстар-класы па
традыцыйных рамёствах: ткацтве паяса - В.А. Дзевятчанка і вырабу
 абярэгавай лялькі - І.М.Пацынка. Велькай папулярнасцю карысталася
 велікодная фотазона.

 

БОЛЬШЕ ФОТОГРАФИЙ ЗДЕСЬ 

Обновлено 29.04.2024 12:47
 

"Велікоднае яйка"

E-mail Печать PDF
ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ.
ПА ШЛЯХУ ТВОРЧАСЦІ ДА ПОСПЕХУ
Майстры Слонімскага аддзела рамёстваў правялі майстар-клас
 па лепцы з салёнага цеста, падвеска "Велікоднае яйка",
 для вучняў 2 "А" класа ДУА СШ №9.
Дзеці ахвотна, старанна працавалі і ў выніку ў іх атрымаліся
Дзеці ахвотна, старанна працавалі і ў выніку ў іх атрымаліся 

 цудоўныя вырабы.

 

БОЛЬШЕ ФОТОГРАФИЙ ЗДЕСЬ 

Обновлено 27.04.2024 23:54
 


Страница 13 из 37

Главное меню

Счетчик посещений

 

Кто на сайте

Сейчас 919 гостей онлайн

Поиск

Выбор языка

Интернет ресурсы