КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ.
Выставачную залу "Ад мінулага да сучаснага" наведала
працуючая моладзь Слоніма, якая па-сапраўднаму змагла
дакрануцца да народнай культуры і традыцыйных беларускіх рамёстваў.
Наведвальнікі выставачнай залы пазнаёміліся з экспазіцыяй
прадметаў быта нашых продкаў, калекцыямі работ сучасных
майстроў Слонімшчыны і персанальнай выстаўкай Л.У. Альховік,
а таксама прынялі ўдзел у мастар-класах па: аплікацыі саломкай,
мастацкім роспісе, выцінанцы, ткацтве пояса, карункапляценні
і вышыўцы.
Цікавая і змястоўная сустрэча пакінула добрыя ўражанні і нагадал
а маладому пакаленню пра непарыўную сувязь з традыцыямі нашых
продкаў, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне і якія
мы павінны разам шанаваць і захоўваць.